Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Luna спявае пра свае начныя кашмары

22.02.2024 16:50
Яна едзе на конкурс Еўрабачанне, хаця і з іншай кампазіцыяй.
Аўдыё
  • Музычны ўрок польскай мовы.
Luna
LunaPolskie Radio

Luna (сапраўднае імя Aleksandra Wielgomas), будзе прадстаўляць Польшчу на конкурсе Еўрабачанне ў гэтым годзе. 68-ы еўрапейскі конкурс песні пройдзе ў Швецыі.

Прадстаўніца Польшчы выступіць у першым паўфінале ў аўторак, 7 мая (другі паўфінал – у чацвер, 9 мая, а фінал – у суботу, 11 мая). Сёлета спаўняецца роўна 30 гадоў з моманту дэбюту Польшчы на конкурсе песні Еўрабачанне, падчас якога полька заняла другое месца дзякуючы песні «To nie ja» (Гэта не я) у выкананні Эдыты Гурняк. Гэта быў найлепшы вынік Польшчы за ўсю гісторыю выступлення яе прадстаўнікоў на Еўрабачанні.

Luna адзначыла ў эфіры Польскага радыё, што яна ўклала вельмі шмат працы ў падрыхтоўку кампазіцыі на конкурс. «Я з самага пачатку ведала, якую песню хачу стварыць для Еўрабачання і як яна павінна выглядаць», – сказала музыкантка.

На Еўрабачанні яна выканае песню «The Tower». І спадзяецца, што «гэтая песня натхніць усіх нас змагацца за сябе, сваю ўласную свабоду, любоў і пачуццё годнасці. Быць цалкам сабой, без абмежаванняў». Кампазіцыю «Вежа» яна рыхтавала не сама, а запрасіла да супрацы творцаў з Вялікабрытаніі. Яны напісалі песню ў верасні мінулага года.

Еўрабачанне – гэта не толькі музыка. Важна і выступленне на сцэне. «Гэта незвычайнае відовішча. Таму мне вельмі хацелася трапіць на Еўрабачанне, атрымаць магчымасць выступіць на такой вялізнай сцэне з цудоўным шоу. Гэта будзе не толькі прэзентацыя песні, але і ўнікальнае відовішча. Спадзяюся, што за гэтыя 3 хвіліны мне ўдасца дастукацца да сэрцаў слухачоў і падкупіць іх», – сказала пяснярка.

Прывяду некалькі фактаў з біяграфіі выканаўцы. Аляксандра Вельгомас нарадзілася ў Варшаве ў жніўні 1999 года, вучылася ў музычнай школе ў класе скрыпкі. Закончыла агульнаадукацыйны ліцэй, паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт на факультэт свабодных мастацтваў (artes liberales).

Цікавіцца астралогіяй, філасофіяй, мастацтвам, экалогіяй і модай. Паводле яе слоў, «Луна» – гэта яе другая натура, «поўная таямніц і магіі», уплыў Месяца пяснярка заўважае ў сваім жыцці.

Калі хтосьці зацікаўлены кампазіцыяй «Вежа» у выкананні Луны, можна яе паслухаць у сеціве, але ў нашым эфіры я прадстаўлю, зразумела, песню на польскай мове ў выкананні Аляксандры Вельгомас. Яна называецца «Nocne zmory».

Czuję się znowu niekompletna, zwyczajna, niepotrzebna. Nie poznaję się na zdjęciach. Czuję znowu się bezsilna. W nadziei swej naiwna. Moje nocne zmory.

Śniłam. Nie uronię żadnej łzy. Ciemno wszędzie. Pusto mi. Byłam tam przez chwilę. Już mnie nie ma. Śniłam, gdzie zniknęłam. Nie uciekam. Chcę już przestać. Nie zobaczą mnie na zdjęciach. O północy mogą szeptać. Gdzie uśpione te marzenia. Gdzie miejsce co odmienia moje nocne zmory.

Śniłam o szczęściu, które tak naprawdę nie istniało. Budziłam się w jego objęciach. Aż serce bić przestało. Nocne zmory

Śniłam. Nie uronię żadnej łzy. Ciemno wszędzie. Pusto mi. Byłam tam przez chwilę. Już mnie nie ma. Śniłam, gdzie zniknęłam.

Я зноў адчуваю сябе няпоўнай, звычайнай, непатрэбнай. Я не пазнаю сябе на фотаздымках. Я зноў адчуваю сябе бяссільнай, наіўнай у сваёй надзеі. Мае начныя кашмары.

Мне прыснілася. Я не ўраню ніводнай слязы. Цёмна ўсюды. Ява мне пустэча. Я была там кароткі час. Ужо мяне няма. Мне прыснілася, куды я знікла. Я не ўцякаю. Я хачу ўжо спыніцца. Не ўбачаць мяне на фотаздымках. Апоўначы яны могуць шаптацца. Дзе дрэмлюць гэтыя мары. Дзе месца, якое змяняе мае начныя кашмары.

Мне прыснілася шчасце, якое на самой справе не існавала. Я прачыналася ў яго абдымках. Аж сэрца пераставала біцца. Начныя кашмары.

Мне прыснілася. Я не ўраню ніводнай слязы. Цёмна ўсюды. Ява мне пустэча. Я была там кароткі час. Ужо мяне няма. Мне прыснілася, куды я знікла...

Czuję się niekompletna – я адчуваю сябе няпоўнай. На беларускай мове ёсць слова камплект, камплектны, але ў крышку іншым значэнні, чым на польскай. Па-польску, калі сказаць пра нешта «kompletny», азначае завершаны, закончаны, поўны (гэта значыць, што нічога не трэба ўжо дадаваць). Па-беларуску камплектны – гэта той, што мае нейкую сувязь з камплектам.

Moje nocne zmory – мае начныя кашмары, або начныя жахі.

Gdzie miejsce co odmienia moje nocne zmory – дзе месца, якое змяняе мае начныя кашмары. «Odmienić» можна таксама чалавека. Палякі гавораць, што хтосьці «jest jak odmieniony» – гэта значыць, што хтосьці моцна змяніўся ў пазітыўны бок.

Śniłam o szczęściu, które tak naprawdę nie istniało – мне прыснілася шчасце, якое на самой справе не існавала. Вельмі часта палякі карыстаюцца словазлучэннем «tak naprawdę». Варта памятаць, што гэта «на самой справе». Таксама можам па-польску сказаць «w rzeczywistości».

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы