Беларуская Служба

«Паўсюль чужаземцы» — у Венецыі распачалася мастацкая біенале

18.04.2024 18:20
На Венецыянскай мастацкай біенале міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Бартламей Сянкевіч адкрыў Польскі павільён.
Аўдыё
  • Мастацтва не прыносіць спакою. Але мастацтва выклікае эмоцыі, якія не дазваляюць заставацца абыякавымі
       ( )   -      II   ( )         60-  .      .
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Бартламей Сянкевіч (другі злева) і куратар польска-ўкраінскай аўдыёвізуальнай інсталяцыі «Паўтарай за мной II» Марта Чыж (трэцяя злева) прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці польскага павільёна на 60-м Венецыянскім біенале. Дэвіз сёлетняй імпрэзы — «Паўсюль замежнікі».PAP/Sylwia Wysocka

Слоган 60-й мастацкай біенале ў Венецыі (La Biennale di Venezia) — «Паўсюль чужаземцы».

Краіну на Біенале прадстаўляе аўдыявізуальная інсталяцыя звязанага з Польшчай калектыву Ukrainian Open Group. Героі інсталяцыі «Паўтарайце за мной ІІ» — украінскія ўцекачы, якія імітуюць памятныя гукі вайны. На цырымонію адкрыцця прыйшло некалькі соцень чалавек.

Падчас цырымоніі адкрыцця міністр Бартламей Сянкевіч сказаў, што зрабіць польскі павільён даступным для ўкраінскіх мастакоў — гэта выбар каштоўнасцяў.

«Мастацтва не прыносіць спакою. Але мастацтва выклікае эмоцыі, якія не дазваляюць заставацца абыякавымі. Два мільёны бежанцаў у Польшчы пацвердзілі для нас тое, што сапраўды самае важнае ў жыцці: чалавечую салідарнасць, спачуванне, суперажыванне», — сказаў ён.

Украінскія артысты заявілі, што прыём іх у польскім павільёне  - гэта вельмі важны жэст салідарнасці, бо асабліва цяпер украінцам трэба ведаць, што яны не адны.

Польска-ўкраінская аўдыёвізуальная інсталяцыя пад назвай «Паўтарайце за мной ІІ» — калектыўны партрэт сведкаў вайны ва Украіне.

Таксама ў польскім павільёне ў Венецыянскіх садах (Джардзіні) можна паглядзець захапляльныя фільмы 2022 і 2024 гадоў, героямі якіх з'яўляюцца ўкраінскія бежанцы. Завучанымі гукамі зброі яны расказваюць пра вайну ў сваёй краіне, а потым прапануюць гледачам іх паўтарыць.

«Тут артысты выкарыстоўваюць формулу караоке. Аднак у дадзеным выпадку акампанемент - не вядомыя хіты, а стрэлы, кананады, выццё і выбухі, а тэкст - апісанне смяротнай зброі. Гэта саўндтрэк вайны, яе сведкі спрабуюць узнавіць гэтыя гукі, а мы вывучаем мову іх досведу», — падкрэслілі арганізатары відэаінсталяцыі.

Калектыў Ukrainian Open Group, заснаваны ў 2012 годзе ў Львове шасцю артыстамі. Цяпер  пастаяннымі ўдзельнікамі гурта з'яўляюцца Юрый Білей, Паўло Ковач і Антон Варга. Куратар прэзентацыі – Марта Чыж.

Праца членаў групы заснавана на даследаванні ўзаемадзеяння паміж людзьмі і кантэксту прасторы праз стварэнне так званай адкрытай сітуацыі. Важнымі элементамі іх твораў з'яўляюцца перфарматыўнасць і супрацоўніцтва з гледачамі і ўдзельнікамі.


Урачыстае адкрыццё польскага павільёна на 60-й Венецыянскай мастацкай біенале. Урачыстае адкрыццё польскага павільёна на 60-й Венецыянскай мастацкай біенале. PAP/Sylwia Wysocka

Анда Ротэнберг (Anda Rottenberg), гісторык мастацтва, крытык, арт-куратар і публіцыстка станоўча ацаніла інсталяцыю «Паўтарайце за мной ІІ». З эксперткаю паразмаўляў кіраўнік рэдакцыі «Польскае радыё для Украіны» Антон Марчыньскі:

— Гэта вельмі моцнае выказванне, — кажа Анда Ротэнберг. — А таксама артыстычнае, але найперш гуманітарнае. Яно зроблена не відавочным, нетрадыцыйным спосабам, але патрапляе ў самае сэрца таго, што адбываецца. Ён прыносіць мову вайны Як распавялі самі артысты: мова вайны гучыць не толькі ва Украіне кожны дзень, яна гучыць па ўсім свеце. Але мы не хочам чуць. Але мусім прыслухоўвацца да гэтага кожны дзень, бо ўрэшце можам пачуць гэтую мову ў сябе дома. Гэта пасланне выставы, якое кожны павінен несці ў свет.

— Арыстоцель казаў, што мэтаю мастацтва, драмы ёсць катарсіс, ці змяненне, ачышчэнне. Пра гэта ідзе размова?

— Не кожнае мастацтва прыносіць катарсіс. Сёння, у ХХІ стагоддзі мастацтва гаворыць нам падумаць пра тое, што адбываецца ў свеце.

— Але ці кожны, хто сюды прыйшоў, хацеў бы думаць? Гэта вымагае адвагі і сілаў.

— Цяжкія рэчы заўсёды патрабуюць намаганняў. Таму найлепшыя справы мастацтва заўсёды маюць вузкае кола спажыўцоў. Трэба, каб прайшло сто год, і людзі зразумелі ў чацвёртым пакаленні, што мелі дачыненне да нечага каштоўнага.

IAR/вх