Канцэрты, наведванні музеяў, прагулкі з экскурсаводамі, пікнікі і мноства цікавінак. Так будуць праходзіць Дні еўрапейскіх фондаў 9-11 мая па ўсёй Польшчы.
Арганізатары запрашаюць адсвяткаваць разам у месцах, якія скарысталіся сродкамі ЕС.
Частка месцаў, якія можна будзе наведаць, звычайна недаступная для наведвальнікаў — ад сучасных навуковых цэнтраў і паркаў, філармоній да цікавых чыгуначных інвестыцый і трамвайных дэпо.
Вось толькі некалькі прыкладаў:
Трамвайнае дэпо ў Варшаве Annopol – гэта не толькі сучаснае сэрца трамвайнай Варшавы. Гэта месца, дзе тэхналогіі сустракаюцца з любімай справай, а штодзённая праца ператвараецца ў камфорт тысяч пасажыраў. Дзякуючы падтрымцы еўрапейскіх фондаў было пабудавана дэпо 21-га стагоддзя. Толькі ў Дні еўрапейскіх фондаў ёсць магчымасць убачыць яго зблізку.
У незвычайнае падарожжа ў свет навукі і адкрыццяў запрашае Лабараторыя маладога майстра і даследчыка ў Беластоку. Падчас Дзён еўрапейскіх фондаў Epi-Centrum ператворыцца ў захапляльны цэнтр ведаў і забаў для ўсёй сям'і. Аматары сэнсарных уражанняў прымуць удзел у майстар-класах «Чароўны свет Glutek», а прыхільнікі сучасных тэхналогій — у майстар-класах па 3D-друку.
Мерапрыемствы будуць праходзіць ва ўсіх ваяводствах Польшчы. З мапай мерапрыемстваў можна пазнаёміцца тут.
Кампанія «Дні еўрапейскіх фондаў» з'яўляецца часткай кампаніі #EUinmyregion, якая рэалізуецца Еўрапейскай камісіяй і дае магчымасць даведацца пра розныя праекты, створаныя дзякуючы сродкам ЕС.
ав