Як кажа куратар выставы Малгажата Грабчэўска, парк мае вельмі доўгую гісторыю, гаворка ідзе пра 350 гадоў:
- У гэтым месцы заўсёды былі зялёныя зоны, былі лясы. Мы паказваем гэтую разнастайнасць на выставе не толькі ў храналагічным парадку, гэта значыць паказваючы розныя моманты ў гісторыі Лазенак. Аднак для нас было яшчэ важней паказаць, наколькі разнастайна парк функцыянуе ў цэлым. Што гэта месца сустрэчы, біясістэма, у якой жывуць жывёлы.
Асноўная частка выставы размешчана ў будынку Podchorążówka, але яе элементы можна знайсці і на адкрытым паветры:
- На плошчы больш за 300 квадратных метраў мы паказваем вам гісторыю парка. Акрамя таго, нашы садоўнікі распрацавалі чатыры абсалютна ўнікальныя клумбы, натхнёныя выявамі на карцінах або гравюрах, а таксама на фатаграфіях, якія вы можаце ўбачыць на выставе.
Выстава «Жыццё каралеўскага парку» ў Каралеўскім музеі Лазенкі будзе адкрыта да 14 верасня.
ав