Беларуская Служба

Музей Вольнай Беларусі распачаў праект па лічбавізацыі і прадастаўленні доступу да назапашаных артэфактаў

23.07.2025 07:11
Электронная калекцыя не будзе зроблена толькі для ўнутранага карыстання, яна будзе даступная для ўсіх.
Аўдыё
  • Музей Вольнай Беларусі распачаў праект па лічбавізацыі і прадастаўленні доступу да назапашаных артэфактаў
   ,
Сцяг з імёнамі палітвязняў, экспанат Музею Вольнай Беларусі.

Музей Вольнай Беларусі распачаў праект па лічбавізацыі і прадастаўленні доступу да назапашаных артэфактаў. Праект накіраваны на апрацоўку, захаванне і анлайн-прэзентацыю часткі калекцыі, якая асвятляе сучасную гісторыю грамадзянскага супраціву ў Беларусі.

Задача праекта — забяспечыць доўгатэрміновае захаванне і шырокі анлайн-доступ да выбраных артэфактаў з калекцыі, звязаных з беларускімі пратэстамі, палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама антываенным рухам і жыццём беларускай супольнасці ў эміграцыі.

У межах праекта запланаваны: адбор 200 артэфактаў і іх апісанне. Дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская кажа, што лічбавізацыя будзе зроблена так, каб базу можна было ўключыць у еўрапейскія электронныя калекцыі. Электронная калекцыя не будзе зроблена толькі для ўнутранага карыстання, яна будзе даступная для ўсіх.

- Для нас важна, што яе пабачаць не толькі тыя, хто жыве ў Польшчы, і зойдзе да нас. Тым больш, што мы не можам паказаць усё. Нам важна, што калекцыю змогуць пабачыць беларусы ў Беларусі. Мы ведаем, што там надалей захоўваюць такія рэчы. І час ад часу яны нам трапляюцца. Важна, каб беларусы і тут, і там разумелі, што такі этап у гісторыі Беларусі ёсць, што ён не скончыўся.

Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы “Лічбавая культура 2025” і сафінансаваны за кошт сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з Фонду падтрымкі культуры — дзяржаўнага мэтавага фонду.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры