Беларуская Служба

Рэгаліі ўладароў Польшчы і Літвы прызнаны культурнай спадчынай Літвы

05.08.2025 14:15
Міністэрства культуры Літвы ўнесла іх у Рэестр культурных каштоўнасцей.
Аўдыё
  • Рэгаліі ўладароў Польшчы і Літвы прызнаны культурнай спадчынай Літвы
 ,
Фрагмент малюнка, які адлюстроўвае знакі адрознення каралеўскай улады Станіслава Аўгуста ПанятоўскагаFoto: Wikipedia/domena publiczna

У спіс уваходзяць рэгаліі караля Аляксандра Ягелона і каралеў Барбары Радзівіл і Лізаветы Аўстрыйскай. Сярод іх кароны, скіпетры і пярсцёнкі, якія былі знойдзены ў схованцы Віленскага кафедральнага сабора зімой. Прадметы былі схаваны там неўзабаве пасля пачатку Другой сусветнай вайны.

Міністэрства культуры Літвы падкрэслівае, што знаходка мае выключную гістарычную і культурную каштоўнасць, непасрэдна звязаную з гісторыяй кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага. Унясенне ў Рэестр культурных каштоўнасцей сведчыць аб абавязацельстве літоўскай дзяржавы забяспечыць належнае даследаванне, захаванне і даступнасць прадметаў для грамадскасці.

У цяперашні час большасць знойдзеных прадметаў знаходзіцца на кансервацыі. Толькі каралеўскі скіпетр выстаўлены ў Нацыянальным музеі Літвы. Магчыма, што астатнія рэгаліі будуць выстаўлены наступным летам.

Агулам у спісе апынуліся 58 аб'ектаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры