У тыднёвым выданні Polityka артыкул пра адкрыццё ў мінулыя выходныя самага вялікага археалагічнага музею на свеце – Grand Egyptian Museum (Вялікі егіпецкі музей) у Гізе. Адкрыццё пераносілі столькі разоў, што само будаўніцтва стала ўжо легендай. Планы стварэння ўстановы былі зацверджаны ў 2002 годзе, але пазней адбываліся розныя падзеі, як рэвалюцыя 2011 года, пандэмія, вайна ў суседнім Ізраілі, якія не давалі закончыць грандыёзны праект.
Праўда, у мінулым годзе былі адкрытыя 12 выставачных галерэй, але ўрачыстае адкрыццё ўсяго музею прайшло толькі цяпер. У ім удзельнічалі дэлегацыі з 79 краін, у тым ліку 39 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Музей мае 500 тысяч квадратных метраў паверхні, звыш 100 тысяч гістарычных артэфактаў, у тым ліку ўпершыню можна ўбачыць у адным месцы ўсю калекцыю прадметаў, знойдзеных у магіле фараона Тутанхамона.
Улады Егіпту хочуць, каб музей стаў візітнай карткай краіны і прыцягнуў турыстаў. Ён знаходзіцца каля пірамід і недалёка ад аэрапорта, які плануецца спалучыць з Каірам новай лініяй метро. Улады спадзяюцца, што музей будуць наведваць каля 8 млн турыстаў кожны год.
нг