Беларуская Служба

«Каралева» польскай эстрады адзначыла сваё 80-годдзе, але не збіраецца на пенсію

09.12.2025 15:25
Яна працуе ў музычнай індустрыі ўжо больш за 60 гадоў.
     .
Марыля Радовіч у студыі Польскага радыё.Фота: Piotr Podlewski / Polskie Radio

Марылі Родавіч (Maryla Rodowicz) споўнілася 80 гадоў, аб чым нагадвае выданне Super Express. Нягледзячы на ўзрост, легенда польскай эстрады не сыходзіць са сцэны — яна дае канцэрты, спявае, танцуе і актыўна дзеліцца сваімі адважнымі вобразамі ў сацсетках. Яе песні, такія як «Małgośka», «Niech żyje bal» ці «Wsiąść do pociągu byle jakiego», ведаюць некалькі пакаленняў слухачоў – піша газета.

Радовіч нарадзілася 8 снежня 1945 года і працуе ў музычнай індустрыі ўжо больш за 60 гадоў. За гэты час яна запісала больш за 2000 песень, выступала на найбуйнейшых фестывалях і стала адной з самых уплывовых асоб у польскай культурнай прасторы.

Цікавы факт: у дакументах спявачка носіць іншае імя. Насамрэч яна — Марыя Антаніна Радовіч. Псеўданім «Марыля» прыжыўся дзякуючы бабулі, якая так пяшчотна называла ўнучку. Спявачцы падабалася больш цёплае гучанне гэтага імені, таму яно і засталося яе сцэнічным знакам.

Сёння яе сапраўднае імя ведаюць адзінкі, а вось Марылю Радовіч ведаюць усе. І, здаецца, яна не збіраецца саступаць месца маладзейшым — яе хіты працягваюць жыць разам з новымі пакаленнямі.

нг