Беларуская Служба

Аляксандр Лукашук: Журналісты і кіраўнікі проста абавязаны пісаць мемуары

12.12.2025 14:56
Кніга ўспамінаў беларускага журналіста і рэдактара, шматгадовага дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука была абраная ў сёлетні шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройця.
Аўдыё
  • Аляксандр Лукашук: Журналісты і кіраўнікі проста абавязаны пісаць мемуары
Аляксандр Лукашукфота: Польскае радыё

Кніга «Там, дзе няма цемнаты. Радыё Свабода» – гэта падсумаванне яго шматгадовай журналісцкай працы. Аляксандр Лукашук гаворыць, што яму важна было падзяліцца сваім досведам:

- Я лічу, што журналісты павінны пісаць. У нас няма журналісцкіх мемуараў. У нас вельмі багатая традыцыя незалежнай журналістыкі за апошнія 30-ць гадоў. У нас ёсць шэраг цікавых медыя, журналісты і кіраўнікі якіх проста абавязаны напісаць мемуары. Гэта частка нашай прафесіі і нашага жыцця.

У далучаным гукавым файле слухайце размову з журналістам пра кнігу, а таксама пра тое, што Аляксандр Лукашук думае пра перспектывы перамен у Беларусі.

ав

слухайце аўдыё