Беларуская Служба

У Музеі і Асяродку Беларускай Культуры ў Гайнаўцы падвялі вынікі конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве»

15.12.2025 17:18
Падляшша — гэта культурная мазаіка, якая выдатна адлюстроўваецца на фотаздымках удзельнікаў конкурсу.
Аўдыё
  • Конкурс "Падляшша ў аб'ектыве"
 .
Конкурсныя работы. Фота: Анна Пятроўская

Унікальная прырода, прыгажосць падляшскай флоры і фаўны, сакральная архітэктура — гэта галоўныя матывы фотаздымкаў удзельнікаў ХХІ фатаграфічнага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Валкова. У гэтым годзе ў ім удзельнічалі 182 фатографы, з якіх малодшаму споўнілася толькі 11 гадоў.

Гаворыць арганізатар конкурсу Тамаш Ціханюк з Музея і Асяродка Беларускай Культуры ў Гайнаўцы.

«Цешыць нас тое, што так многа ўдзельнікаў даслала свае фотаздымкі, у цэлым было каля 500 фотаздымкаў, якія цярпліва ацэньвала конкурснае юры. Калі ёсць многа добрых здымак, цікавых, то выбіраючы найлепшыя, можна і пасварыцца, так як было ў гэтым годзе. Найбольш фатаграфій паказвае цудоўную падляшскую прыроду, таямніцы палёў і лясоў, звяры і багацце падляшскай флоры і фаўны, прыгожыя краявіды, людзі, а таксама здымкі звязаныя з праваслаўем».

Падляшша — гэта культурная мазаіка, якая выдатна адлюстроўваецца на фотаздымках удзельнікаў конкурсу. Aрганізатарам з’яўляецца Музей і aсяродак Беларускай kультуры ў Гайнаўцы. Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве» ладзіцца з 2004 года. Традыцыйна, работы ўдзельнікаў выстаўляюцца ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы і можна іх будзе паглядзець да канца снежня 2026 года.

Слухайце далучаны гукавы файл

Анна Пятроўская

Конкурсныя работы. Конкурсныя работы.
Конкурсныя работы.