Сёння я хачу вам прадставіць польскага рэпера, які ўзяў сабе псеўданім CatchUp. Пра яго псеўданім трэба асобна сказаць некалькі слоў, а за мянушкай скрываецца Гжэгаж Шчэрак (Grzegorz Szczerek) — рэпер, прадзюсар і тік-токер, якога лічаць адным з самых перспектыўных адносна новых імёнаў на польскай музычнай сцэне. Ён скончыў Школу сучаснай музыкі (SMN) і, як сам кажа, сёння жыве музыкай і з музыкі.
Пра выканаўцу пішуць, што ў яго вялікі вакальны патэнцыял, арыгінальны стыль выканання і нестандартны падыход да музычнай вытворчасці. І гэта ўжо заўважылі як вядучыя прадстаўнікі хіп-хоп сцэны, так і ўплывовыя музычныя медыя.
CatchUp выступае і пад псеўданімам Tom Schklaneck. Артыст не абмяжоўвае сябе рамкамі і не застаецца ў межах адной манеры — яго манера спяваць і тэксты пастаянна мяняюцца. Абедзве версіі яго творчасці з’явіліся ў адзін дзень. Больш праглядаў набрала версія, дзе ён выступае як CatchUp, але для абедзвюх характэрны высокі ўзровень выканання.
Першую хвалю папулярнасці артыст атрымаў дзякуючы TikTok, дзе публікаваў гумарыстычныя відэа ў спалучэнні з уласнымі музычнымі аранжыроўкамі. Гэта стала выдатнай пляцоўкай для дэманстрацыі яго магчымасцяў. Яго відэакліпы набіраюць мільёны праглядаў таксама на стрымінгавых платформах.
CatchUp супрацоўнічае з іншымі выканаўцамі, спявае разам з імі песні, ён таксама з’явіўся і на альбоме «Jarmark» Taco Hemingwaya — як рэпер у трэку «Nie mam czasu» і як прадзюсар у «W.N.P.».
Гэта адна з самых каларытных постацяў польскага рэпу, «чалавек-аркестр» — шматгранны, таленавіты і надзвычай працавіты артыст. Крытыкі адзначаюць яго адметнасць — вынаходлівасць, аўтэнтычнасць, якасныя біты і меладычнасць. Таксама цікавы голас – так пра рэпера пішуць музычныя журналісты, якія цікавяцца рэпам.
А вашай увазе кампазіцыя ў яго выкананні пад загалоўкам "Perypetie".
Trzy krople, trzy krople. Trzy krople cbd, olej pod język, bo mnie coś spina męczy. Trzykrotnie rocznie dopada ten syf, chyba mam deprę na pętli. Czytam, że dobrze byłoby wreszcie może pójść do terapeuty. Nie no weź. Piguły na sen, nie mogę zasnąć. A jak już zasnę, śpię do szesnastej.
Widziałeś mnie, dziś miałem jak zawsze. Ale to plaster, na rany otwarte. Na bani dźwigam ciężar jakbym pijany wszedł na siłownię. I znów dźwigać go muszę sam, nic specjalnego z tym nie zrobię. Podobno rany leczy czas
To moje perypetie (hej). Poczekam, samo przejdzie. To moje perypetie. Poczekam, samo przejdzie…
Zalewam łzami kawę i spaceruję w głowie. Spotykam znaną marę, odzianą w każdy problem mój. Tak długo się już z nią przyjaźnię, a zaskakuje coraz bardziej. Ah, chaos miasta, setki twarzy, czuję się obcy. Powieki malują znów obrazy chodzą same w marach.
Тры кроплі, тры кроплі. Тры кроплі КБД, алей пад язык, бо нешта мяне напружвае і турбуе. Гэтае паскудства ў мяне тры разы на год паяўляецца, здаецца, я на мяжы дэпрэсіі. Чытаў, што было б добра нарэшце звярнуцца да тэрапеўта. Не, ну перастань.
Снотворнае на сон, не магу заснуць. А калі засынаю, сплю да 16:00. Ты мяне бачыў, сёння было як заўсёды. Але гэта як пластыр на адкрытую рану.
Я нашу ў галаве свой цяжар, быццам бы п'яны пайшоў у спартзалу. І я зноў павінен несці яго адзін, я нічога асаблівага з гэтым не зраблю. Кажуць, што час лечыць раны.
Гэта мае перыпетыі. Я пачакаю, само пройдзе.
Я заліваю слязамі каву і гуляю ў галаве. Я сустракаю знаёмы прывід, апрануты ва ўсе мае праблемы. Я так доўга сябрую з ім, але здзіўляе мяне ўсё больш. Ах, хаос горада, сотні твараў, я адчуваю сябе чужым. Мае павекі зноў малююць вобразы, самі ходзяць у прывідах...
І пачну разгляд кампазіцыі не з самога тэксту, а з мянушкі выканаўцы. CatchUp — гэта гульня слоў. Калі два словы пішуцца асобна, дык па-англійску гэта азначае «дагнаць», а разам — кетчуп. Дарэчы, палякі часам кажуць на кетчуп «кечап», а не «кечуп». Што цікава, абодва варыянты дапускаюцца, таксама, як і напісанне з т або без т — ketczup або keczup.
Trzy krople cbd — тры кроплі КБД. Гэта адзін з канабіноідаў, якія ўтрымліваюцца ў канапляным алеі. У яго няма наркатычнага дзеяння, затое ён добра супакойвае і здымае напружанне.
А вось што значыць польская piguła? Ёсць некалькі значэнняў. Перш за ўсё гэта таблетка, пілюля. Напрыклад: weź pigułę — прымі таблетку. Размоўнае, жартаўлівае — медсястра (асабліва ў шпітальным слэнгу). Zawołaj pigułę — пакліч медсястру. Устойлівы выраз: «w pigułce» — у сціслай форме, коратка і па сутнасці. Historia polski w pigułce — гісторыя Польшчы коратка («канцэнтрат»).
Na bani dźwigam ciężar — у галаве я нашу цяжар. Na bani — гэта польскі размоўны слэнг. Тут не да канца зразумела, якое значэнне маецца на ўвазе. Bania можа азначаць у гутарковай мове «галава», але таксама być na bani — гэта быць п’яным, пад градусам. У слэнгавай мове «bania» — гэта таксама найгоршая адзнака ў школе, адзінка (jedynka), таксама гаворыцца «pała». І зусім нейтральнае значэнне — гэта назва пасудзіны: bania — вялікая, выпуклая бутэлька.
нг