Беларуская Служба

Больш за 50 малюнкаў Юзафа Чапскага прадстаўлены на выставе ў варшаўскай Кардэгардзе

15.04.2026 15:05
Працы выдатнага мастака, пісьменніка, крытыка і сузаснавальніка парыжскага часопіса «Культура» супастаўлены з калажамі маладога мастака Гжэгажа Казэры.
Аўдыё
  • Больш за 50 малюнкаў Юзафа Чапскага прадстаўлены на выставе ў варшаўскай Кардэгардзе
  21.
Выстава «Мерыдыян 21. Чапскі – Козера» Fot. Narodowe Centrum Kultury / Grzegorz Karkoszka

Больш за 50 малюнкаў Юзафа Чапскага прадстаўлены на выставе ў варшаўскай Кардэгардзе — галерэі Нацыянальнага цэнтра культуры. Працы выдатнага мастака, пісьменніка, крытыка і сузаснавальніка парыжскага часопіса «Культура» супастаўлены з калажамі маладога мастака Гжэгажа Казэры. Яны былі натхнёныя паездкай у Аргенціну ў пошуках згубленага дзённіка Чапскага 1955 года, кажа куратарка выставы «Мерыдыян 21. Чапскі — Казера» Катажына Хабэр.

— Дзённік, які з’яўляецца таямніцаў для ўсіх даследчыкаў Чапскага, паколькі ў ім было больш за 150 малюнкаў. Вядома, ніхто не спадзяваўся, што дзённік будзе знойдзены. Але для Гжэгажа гэта была надзвычай натхняльнае падарожжа. Пасля вяртання ён стварыў шэраг калажоў.

Выстава з'яўляецца часткай святкавання Года Юзафа Чапскага, устаноўленага Сеймам Рэспублікі Польшча ў сувязі са 130-годдзем яго нараджэння, кажа намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра культуры Міхал Касёрэк.

— За апошнія гады гэта другая выстава, прысвечаная Юзафу Чапскаму ў Кардэгардзе. Сёлета мы хацелі ўшанаваць тое, што 2026 год устаноўлены Сеймам годам Чапскага. Вялікі мастак, пісьменнік, але і незвычайны сведак ХХ стагоддзя, на якім вайна, лагер, скітанні пакінулі адбітак. Пра што ён пісаў у сваіх успамінах.

Назва «Мерыдыян 21» адсылае да сімвалічнай геадэзічнай лініі, якая праходзіць праз Варшаву, і якая праходзіць непасрэдна побач з будынкам Кардэгарды. Выстава зʼяўляецца метафарычным месцам сустрэчы двух творчых асоб, якія перасякаюцца на восі часу і досведу.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры