Беларуская Служба

Румынская паэтка і актывістка апазіцыі стала лаўрэаткай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта

27.05.2026 12:15
Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Герберта ўручаецца з 2013 года ў галіне сусветнай літаратуры, у першую чаргу ў галіне паэзіі.
Ана Бландыянафота: Paweł Morawiec, Biblioteka Narodowa

Румынская паэтка і актывістка апазіцыі ў часы барацьбы з камуністычным рэжымам Ана Бландыяна стала лаўрэаткай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта за 2026 год. Старшыня фонду Збігнева Герберта Марыя Дзедушыцкая адзначае незвычайную паэзію і светапогляд сёлетняй лаўрэаткі:

— Яна расла ў часы дыктатуры Чаўшэску. Яна заўсёды належала да дэмакратычнай апазіцыі, былі перыяды, калі яе не публікавалі. Яна вельмі прыгожа апісвае духоўную сувязь з Гербертам. Паэт, для якога самае важнае — свабода. У тым ліку творчая свабода. Гэта вельмі важна для Аны Бландыяны, таксама было важным для Герберта.

Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Герберта ўручаецца з 2013 года ў галіне сусветнай літаратуры, у першую чаргу ў галіне паэзіі. Дагэтуль яе пераможцамі сталі Уільям Стэнлі Мервін, Чарльз Сіміч, Рышард Крыніцкі, Ларс Густафсан, Брэйтэн Брэйтэнбах, Нуала Ні Дхомхнайл, Агі Місол, Дурс Грунбайн, Юсеф Камуньякаа, Марыяна Кіяноўска, Томас Венцлова, Ян Лян і Эн Карсан.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры