Беларуская Служба

У Варшаве адбылася прэм'ера апошняга фільма Паўла Паўлікоўскага «Радзіма»

17.06.2026 08:01
Фільм, за які Павал Паўлікоўскі атрымаў узнагароду «Złota Palma» за лепшую рэжысуру на сёлетнім Канскім кінафестывалі, выйдзе ў кінатэатрах у пятніцу, 19 чэрвеня.
Рэжысёр Павал ПаўлікоўскіPAP/Leszek Szymański

Фільм распавядае пра адносіны паміж лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Томасам Манам і яго дачкой Эрыкай, актрысай і пісьменніцай. Дзеянне адбываецца ў разгар халоднай вайны. Бацька і дачка адпраўляюцца ў нялёгкае, эмацыянальнае падарожжа па разбуранай Германіі — ад Франкфурта, які знаходзіўся пад кантролем Амерыкі, да Веймара, які знаходзіўся пад кантролем СССР.

Павал Паўлікоўскі перад прэмʼерай сказаў, што яго фільм  гэта гісторыя пра многія важныя элементы жыцця.

 Пра што гэты фільм? У прынцыпе пра справы людзей, пра сям’ю, палітыку, гісторыю. Пра тое, што часамі мы знаходзімся ў моманце, калі сістэма, у якой мы выхаваліся, ужо не дзейнічае. Нейкі новы наратыў урываецца на гэтую тэрыторыю, чалавек павінен стаць на нейкі бок, а ніводзін з іх не адпавядае таму, што чалавек адчувае і ведае. Але фільм таксама пра бацьку, дачку, брата, каханне, здраду, то бок пра ўсё.

Томаса Мана грае Ганс Цішлер. Акцёр растлумачыў, што яго персанаж натхнёны жыццём выбітнага пісьменніка, але не варта падрабязна аналізаваць усе паводзіны героя.

 Мы мала ведаем пра яго асабістае жыццё. Усё, чым ён публічна дзяліўся са свайго асабістага жыцця, было ў пісьмовай форме. За гэтымі творамі стаяў эмацыйны чалавек, але, пішучы, ён хацеў гэта схаваць. Такім чынам, плач Томаса Мана магчымы, бо мяне папрасілі зрабіць гэта. Другое пытанне  верагоднасць і праўдападобнасць таго, што Томас Ман мог плакаць. Таму я спадзяюся, што гэта не зменіць вашага ўяўлення пра Томаса Мана.

Дачку Томаса Мана Эрыку сыграла Сандра Хюлер.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры