Беларуская Служба

«Калі пасадзіць усіх урагоў, хто ж рабіць будзе». Аляксандр Гарцуеў паставіў нуарны дэтэктыў пра жыццё сучаснага Мінска

26.06.2026 18:24
Яшчэ да прэм’еры ўсе квіткі былі раскупленыя ўсяго за некалькі дзён — нечаканы вынік нават для самой трупы.
Аўдыё
  • «Калі пасадзіць усіх урагоў, хто ж рабіць будзе». Аляксандр Гарцуеў паставіў нуарны дэтэктыў пра жыццё сучаснага Мінска
Афіша спектаклю «Наступны прыпынак»https://www.facebook.com/kupalaucy

У Варшаве неўзабаве адбудзецца прэм’ера новага спектакля Вольных Купалаўцаў «Наступны прыпынак». Пастаноўку стварыў рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, які сам падрыхтаваў інсцэніроўку на аснове некалькіх аповесцяў цыклу невядомага аўтара, які хаваецца пад псеўданімам Каміла Цень. Яшчэ да прэм’еры ўсе квіткі былі раскупленыя ўсяго за некалькі дзён — нечаканы вынік нават для самой трупы.

Адной з галоўных інтрыг пастаноўкі застаецца асоба аўтара. Кнігі выйшлі пад псеўданімам, і сапраўднае імя пісьменніка дагэтуль не раскрываецца.

— Я і сёння не ведаю, хто аўтар. Ведаю чалавека, які гэта ведае, але ён мне не кажа. Мы дамовіліся пакінуць гэтую інтрыгу. Але самае цікавае не толькі ў тым, што гэта дэтэктыў. Гэтыя аповесці — вельмі дакладны зрэз сённяшняга беларускага жыцця, — кажа Гарцуеў.

Паводле рэжысёра, спектакль істотна адрозніваецца ад папярэдніх работ Вольных Купалаўцаў, якія былі прысвечаныя найперш падзеям 2020 года і палітычным рэпрэсіям. Новая гісторыя паказвае Беларусь вачыма людзей, якія нібыта знаходзяцца далёка ад палітыкі.

— Мы не пазбягаем сацыяльнага кантэксту — ён вельмі выразны. Але гэта погляд з іншага боку. Палітыка нібы існуе побач, а людзі працягваюць жыць сваім жыццём. І ўсё ж яна пранікае ў іх лёсы: у кагосьці сын з'ехаў у Польшчу, у кагосьці — у Чэхію. Гэта спектакль пра тых беларусаў, якіх мы ўжо крыху страцілі з поля зроку за гады эміграцыі. Там ёсць цікавы дыялог: адзін з герояў звяртаецца да галоўнай гераіні — Юр'еўны і кажа: «Ты канешна ўраг, але калі ўсіх врагоў пасадзіць, то хто ж у стране работаць будзе? Кітайцы і ці пакістанцы?».

Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў і Сяргей Чуб. Паводле Гарцуева, камерны склад стаў не толькі мастацкім, але і практычным рашэннем: тэатр у эміграцыі вымушаны працаваць у вельмі абмежаваных фінансавых умовах.

Першыя паказы выклікалі вялікую цікавасць гледачоў: квіткі былі раскупленыя за пяць дзён, хаця звычайна на гэта сыходзіць каля месяца. Наступныя паказы спектакля «Наступны прыпынак» Вольныя Купалаўцы плануюць ужо ў верасні на новай варшаўскай пляцоўцы.

Слухайце аўдыё!

эж

«Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр 2010 — 2020». Размова пра рэнесанс беларускай сцэны

11.10.2024 15:15
Рэдактаркі кніжкі Наталля Русецкая ды Ірына Лаппо з Люблінскага ўніверсітэта, спрабавалі адлюстраваць змены ў беларускім тэатры пасля атрымання краінай незалежнасці.

Фестываль Блізкі Усход амаль цалкам прысвечаны «Купалаўцам»

02.12.2025 15:36
Гэта сем дзён (8-14 снежня) выступаў, інтэнсіўных дыскусій і абмену вопытам для мастакоў, якія штодня працуюць у экстрэмальных абставінах.