Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рубрыка «Варшаўскі мост». Шукайце жанчыну!

30.07.2026 16:01
Рафал Ольберт расказвае пра секс-шпіянаж у ПНР.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Р.Ольберт пра секс-шпіянаж у ПНР.
   .  Szpiegostwo seksualne w PRL. Wykorzystywanie materiałów kompromitujących do prób werbunku dyplomatów zagranicznych przez SB.
Фрагмент вокладкі кнігі Р. Ольберта Szpiegostwo seksualne w PRL. Wykorzystywanie materiałów kompromitujących do prób werbunku dyplomatów zagranicznych przez SB.https://ipn.gov.pl/pl/wydawnictwo/ksiazki/240240,Szpiegostwo-seksualne-w-PRL-Wykorzystywanie-materialow-kompromitujacych-do-prob-.html

У Архіве Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы рассакрэцілі дакументы, якія расказваюць пра «сексуальныя ігры» спецслужб ПНР. У кнізе супрацоўніка ўроцлаўскага філіяла Архіва ІНП Рафала Ольберта (Rafał Olbert) Szpiegostwo seksualne w PRL. Wykorzystywanie materiałów kompromitujących do prób werbunku dyplomatów zagranicznych przez SBСексуальны шпіянаж у ПНР. Выкарыстанне кампраметуючых матэрыялаў для спроб вярбоўкі замежных дыпламатаў службай бяспекі») расказваецца, як супрацоўнікі II дэпартамента МУС ПНР «палявалі» на прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій.

Рафал Ольберт у падкасце Ekspres czytelniczy IPN («Чытацкі экспрэс ІНП») расказаў падрабязнасці. Аднак папярэджвае — вывучаючы гэтыя матэрыялы, не варта гнацца за сенсацыяй.

— Спецыфіка матэрыялаў спецслужб гэткая, што кожная змешчаная ў іх інфармацыя павінна правярацца па як мага большай колькасці крыніц. Вядома, што некаторыя звесткі часта бываюць неаб’ектыўнымі, таму іх трэба супастаўляць з іншымі. Толькі пасля такога супастаўлення можна скласці больш поўнае ўяўленне пра канкрэтную сітуацыю. Як правіла, у кнізе не называюцца прозвішчы герояў апісаных аперацый. Ёсць толькі адно выключэнне. Гэта дыпламаты, якія пагадзіліся на агентурнае супрацоўніцтва з контрразведкай Польскай Народнай Рэспублікі. Усе іншыя прозвішчы, маю на ўвазе перш за ўсё жанчын, якія выкарыстоўваліся ў спецыяльных аперацыях — жаночую агентуру, а таксама дыпламатаў, што былі абектамі аператыўных распрацовак, але не былі завербаваны, не раскрываюцца. Лічу, што значна важней паказаць метады працы службы бяспекі, а не публікаваць прозвішчы канкрэтных людзей, якія ўдзельнічалі ў гэтых аперацыях.

А які ўдзел у спецаперацыях прымалі прастытуткі?

— У пасляваеннай Польшчы па пытанні прастытуцыі прытрымліваліся так званай абаліцыянісцкай мадэлі. Гэта азначала, што сам занятак прастытуцыяй не караўся крымінальна. Пакаранне прадугледжвалася толькі за схіленне да прастытуцыі або садзейнічанне ёй — гэта значыць за сутэнёрства і зводніцтва. Разам з тым варта адзначыць, што ў структуры крымінальнай міліцыі дзейнічалі спецыяльныя падраздзяленні па барацьбе з прастытуцыяй. Яны вялі ўлік жанчын, якія займаліся прастытуцыяй па ўсёй краіне. На кожную з іх заводзіліся асабовыя карткі і анкеты з персанальнымі данымі. Такім чынам, усё гэта асяроддзе знаходзілася пад пільным кантролем праваахоўных органаў і спецыяльных служб.

А каго яшчэ спецслужбы ПНР выкарыстоўвалі для сачэння за дыпламатамі?

— Гэта былі жанчыны, якія мелі кантакты з дыпламатамі і завязвалі з імі блізкія адносіны. Імі маглі быць прадстаўніцы самых розных прафесій — напрыклад, няні, а таксама жанчыны, якія пазнаёміліся з дыпламатам на дыскатэцы, прыёме ці іншым свецкім мерапрыемстве. Аднак такія жанчыны павінны былі ўлічваць, што іх знаёмства магло быць выкарыстана службай бяспекі для кампраметацыі дыпламата. Вядомы выпадкі, калі жанчыны пагаджаліся на супрацоўніцтва са спецслужбамі і свядома спрыялі таму, каб іх каханкаў зафіксавалі ў кампраметуючых абставінах, у тым ліку ў інтымных сітуацыях. У далейшым гэтыя матэрыялы выкарыстоўваліся для спроб іх вярбоўкі.

Гэта быў практычна адзіны спосаб, якім спецслужбы ПНР маглі завербаваць замежных дыпламатаў.

— На той час ідэалагічны матыў ужо не меў такой сілы, як раней. Не надта дзейсным быў і матэрыяльны фактар. Дыпламаты, якія працавалі ў ПНР, маглі зарабіць немалыя грошы дзякуючы абмену валюты на чорным рынку. Таму менавіта кампраметуючыя матэрыялы сталі адным з галоўных інструментаў, які дазваляў знайсці падыход да заходніх дыпламатаў. Ці быў гэты метад эфектыўным? Калі гаварыць у агульных рысах, кампрамат сапраўды нярэдка прыводзіў да вярбоўкі, але далейшае супрацоўніцтва з такімі агентамі звычайна не было выніковым. Часта ўжо праз некалькі дзён пасля згоды на супрацоўніцтва дыпламат паведамляў свайму пасольству, што ў дачыненні да яго праводзіліся аператыўныя мерапрыемствы (спецслужбамі ПНР. — Рэд.). Пасля гэтага яго адклікалі на радзіму. Нават калі ён працягваў супрацоўнічаць (са спецслужбамі ПНР. — Рэд.), то перадаваў інфармацыю, якая не ўяўляла істотнай каштоўнасці. Да моманту ад'езду з Польшчы ён фармальна заставаўся агентам, аднак матэрыялы, якія атрымлівалі ад яго спецслужбы, як правіла, не мелі вялікай аператыўнай вартасці.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Аўтар выказвае падзяку Вользе Макарэвіч (Olga Makarewicz), старшаму спецыялісту Выдавецтва Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу.

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

«Варшаўскі мост». Як журналісты Польскага радыё падтрымлівалі «Салідарнасць»

07.05.2026 16:01
Гжэгаж Майхжак і Патрык Плескат з Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы апублікавалі сакрэтныя дакументы.