Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве беларусы правядуць серыю паказаў нямога кіно з жывой музыкай

26.08.2026 07:18
З 1 па 17 верасня ва ўнутраным дворыку па адрасе вуліца Фоксаль, 11 у Варшаве адбудзецца другі фестываль «Нямая ліхаманка» – серыя паказаў нямога кіно з жывой музыкай.
Аўдыё
  • У Варшаве беларусы правядуць серыю паказаў нямога кіно з жывой музыкай
.
..

Праект рэалізуецца сумесна з Музеем Вольнай Беларусі, Цэнтрам думкі Яна Паўла II і Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.

На працягу чатырох вечароў пад адкрытым небам ва ўнутраным дворыку Музея Вольнай Беларусі і Цэнтра думкі Яна Паўла II гледачы ўбачаць фільмы з ЗША, Францыі, Германіі і Беларусі.

У праграме — камедыя Бастэра Кітана «Кінааператар»; адзін з найвялікшых твораў у гісторыі нямога кіно — «Пакуты Жанны д'Арк» Карла Тэадора Дрэера; культавы «Кабінет доктара Калігары» Роберта Віне; беларускі фільм 1930 года «Суд павінен працягвацца», які даследуе праблему эмансіпацыі жанчын.

Беларускія кампазітары Вольга Падгайская і Канстанцін Яшкоў, а таксама польская кампазітарка Аляксандра Хмялеўская напісалі музыку спецыяльна для фестывалю.

Фільм-адкрыццё будзе выкананы пад класічны фартэпіянны акампанемент беларускага піяніста-віртуоза і сузаснавальніка джазавага гурта «Apple Tea» Канстанціна Гарачага.

Праграма фестывалю

1 верасня, 20:00, «Кінааператар» — ЗША (1928)
3 верасня, 20:00, «Пакуты Жанны дʼАрк»  Францыя (1928)
10 верасня, 20:00, «Кабінет доктара Калігары»  Германія (1920)
17 верасня, 20:00, «Суд павінен працягвацца»  Беларусь (1930)

Гэта адзін з серыі беларускіх фільмаў 1920-х і 1930-х гадоў, прысвечаных праблеме эмансіпацыі жанчын. У кантэксце фестывалю «Нямая ліхаманка» ён зʼяўляецца змястоўным працягам мінулагодняга паказу фільма «Прастытуткі».

Фільм распавядае пра суд над пяццю мужчынамі, абвінавачанымі ў згвалтаванні Алены, лабаранткі электратэхнічнага завода, і пра яе вяртанне да прафесійнага жыцця.

 Нямое кіно не было сапраўдным нямым  яно гаварыла праз музыку. Сёння эпоха нямога кіно амаль цалкам знікла з поля зроку публікі, таму для нас асабліва каштоўна, што мы зноў адкрываем гэтыя фільмы і даем ім новае жыццё на нашым фестывалі,  кажа арганізатар фестывалю, кінакрытык Ірэна Кацяловіч.

Уваход на ўсе паказы бясплатны.

Фільмы будуць суправаджацца субтытрамі на беларускай і польскай мовах.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры