Завяршэнне працэсу алічбоўкі было абвешчана падчас цырымоніі ў Мэзон-Лафіт, арганізаванай у рамках Года Ежы Гедройца і Юзафа Чапскага.
Старшыня праўлення Польскага радыё Павел Майхер гаворыць, што запісы неўзабаве будуць транслявацца грамадскім радыё.
— Думаю, у гэтым годзе мы распачнем працэс знаёмства слухачоў з матэрыялам. Ці гэта будуць перадачы, ці падкасты, ці серыялы, якія будуць рыхтаваць журналісты, будзе вядома ў бліжэйшым часе. Усе аўдыёматэрыялы мы прывезлі ў Польшчу, а было некалькі тысяч гадзін запісаў. На працягу некалькіх месяцаў мы алічбавалі ўсе стужкі. Далей дзякуючы штучнай інтэлігенцыі мы будзем рыхтаваць апісанне, агулам мы знаходзімся на канчатковым этапе працы над архівамі.
Алічбоўка запісаў «Культуры» з'яўляецца часткай больш шырокага праекта па алічбоўцы ўсяго архіва Польскага радыё. Штучны інтэлект адыгрывае ключавую ролю ў гэтым працэсе.
ав