Сёння я распавяду пра дзейнасць адносна маладога польскага гурта, які ўзяў сабе рамантычны назоў «Kwiat Jabłoni» («Кветка яблыні). Гэта сучасны гурт складаецца з дуэта брата і сястры — Каcі і Яцэка Сянкевічаў (Kasia i Jacek Sienkiewicz). Афіцыйна група існуе з 2018 года, а іх музыка спалучае фолк, інды-поп, фартэпіяна, мандаліну і электронныя гукі.
Перад тым, як заснаваць уласную групу, брат і сястра выступалі ў іншым гурце. Спачатку яны не разлічвалі на вялікую кар'еру і хацелі проста выступаць. Аднак пераход на польскамоўныя песні і стварэнне ўласнага дуэта хутка прынеслі ім папулярнасць. Адным з першых вялікіх хітоў стала песня «Dziś późno pójdę spać» (Сёння я позна пайду спаць), яе відэакліп на YouTube набраў дзясяткі мільёнаў праглядаў.
Гурт выдаў альбомы «Niemożliwe», «Mogło być nic» і «Pokaz slajdów», а ў 2026 годзе на афіцыйным сайце «Kwiat Jabłoni» з'явіўся новы праект «Przesilenie».
Асаблівасць дуэта — не толькі музыка, але і тэксты. Кaтажына і Яцэк пішуць песні самі, а ў іх творчасці закранаюць асабістыя перажыванні, грамадскія і палітычныя тэмы. Самі музыкі кажуць, што, нягледзячы на мяккі і спакойны імідж, іх тэксты нярэдка маюць выразны грамадскі і нават антысістэмны характар.
«Kwiat Jabłoni» выступаў на найбуйнейшых польскіх сцэнах і фестывалях, у тым ліку на Męskie Granie, а таксама праводзіў канцэрты за мяжой. У 2025 годзе гурт выступіў спецыяльным госцем на фінальным канцэрце тура групы свайго бацькі, вядомага польскага музыканта Кубы Сянкевіча (Kuba Sienkiewicz), лідара групы «Elektryczne Gitary». Аднак у 2026 годзе Кася і Яцэк аб'явілі, што яны вырашылі пакуль што спыніць сумесную дзейнасць.
Тым часам, я прапаную вашай увазе кампазіцыю «Бура» (Burza) y выкананні гурта «Кветка яблыні».
Zazwyczaj mam tak, że boję się zmian
Boję się tego, co mi los przyniesie
Zamykam drzwi, nie ma sensu się bić
Nie chcę wystawiać się na to, co będzie
Za dużo ludzi, za dużo już mam
Nie wiem gdzie widzę się za 10 lat i czy będę
Wolałbym, żeby zatrzymał się czas
Zdejmuję zegar i wyciągam baterie
Ale gdy jesteś obok mnie
Robi się jaśniej, robi mi się lżej
Bo chcę być twoją burzą
Chcę być twoim małym trzęsieniem ziemi
Chcę, żeby było trudno
Chcę się o ciebie potknąć i coś zmienić
Słońce wstaje, a ja jeszcze nie chcę spać
Ściany pękają, pękają w nas
Mam takie dni, że nie umiem tu być
Co chwila patrzę dookoła nerwowo
Wiem, że naprawdę nie stanie się nic
A jednak czuję, że coś wisi nad głową
Czemu horyzont nadal ani drgnie
Ty jesteś 300 kilometrów stąd
Czemu choć wiem, że jest wszystko ok
Czuję, że samym byciem popełniam błąd
Ale gdy jesteś obok mnie
Robi się jaśniej, robi mi się lżej
Bo chcę być twoją burzą. Chcę, żeby było trudno...
Звычайна я баюся перамен, баюся таго, што прынясе лёс. Я зачыняю дзверы — няма сэнсу змагацца з гэтым, я не хачу сустракаць тое, што чакае наперадзе. Занадта шмат людзей, у мне і так надта шмат клопатаў, я не ведаю, дзе буду праз дзесяць гадоў — і ці буду агулам.
Хацелася б, каб час проста спыніўся: я здымаю гадзіннік і вымаю батарэйкі. Але калі ты побач — усё становіцца святлейшым, цяжар спадае з душы.
Я хачу быць тваёй бурай, хачу быць тваім маленькім землетрасеннем, хачу, каб усё было не проста, хачу спатыкнуцца аб цябе і нешта змяніць. Узыходзіць сонца, але я яшчэ не гатовая спаць. Сцены трэскаюцца — трэскаюцца ўнутры нас.
Бываюць дні, калі я не магу тут знаходзіцца: пастаянна азіраюся, адчуваю трывогу. Я ведаю, што насамрэч нічога дрэннага не здарыцца, і ўсё ж мне здаецца, што нешта навісла нада мной. Чаму гарызонт не зрушваецца з месца? Ты за трыста кіламетраў адсюль...
Чаму, хоць я ведаю, што ўсё добра, мне здаецца, што сама мая прысутнасць — гэта памылка? Але калі ты побач — усё становіцца святлейшым, цяжар спадае з душы. Я хачу быць тваёй бурай, хачу, каб было цяжка...
Пачну разгляд тэксту са слова, якога няма ў беларускай мове, а ёсць у польскай. Гэта выраз rodzeństwo, што азначае брат і сястра або брат і брат, сястра і сястра. Адным словам, людзі, у якіх тыя ж самыя маці і бацька або адзін з бацькоў. Гэта вельмі зручна, што можна назваць такіх людзей адным словам, а па-беларуску не хапае такога слова.
Zazwyczaj mam tak – гэта вельмі папулярнае словазлучэнне ў польскай мове. Яго можна перакласці “звычайна ў мяне так бывае” або проста “звычайна” – і далей – што звычайна адбываецца.
Za dużo ludzi – надта шмат людзей, за шмат людзей.
Chcę, żeby było trudno – я хачу, каб было цяжка. Звярніце ўвагу, па-польску ёсць ciężko і trudno. Не заўсёды можна выкарыстоўваць гэтыя словы як сінонімы. Напрыклад, часта з вуснаў палякаў можна пачуць “trudno”, што азначае не “цяжка”, а згоду на тое, што адбываецца. Напрыклад:
Nie zdążę na ten autobus. Trudno, pójdę na następny – Я не паспею на гэты аўтобус. Што ж, пайду на наступны.
Trudno (або ciężko) mi to zrozumieć – Мне цяжка гэта зразумець.
нг