Беларуская Служба

Вільні ўшануюць Цыпрыяна Каміля Норвіда

23.05.2021 17:31
Цыпрыян Каміль Норвід - адзін з найважнейшых аўтараў польскага рамантызму.
Цыпрыян Каміль НорвідAutorstwa Józef Łoskoczyński (1857-1928) - http://www.culture.pl/baza-sztuki-pelna-tresc/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/cyprian-norwid (citing "Cyfrowa Biblioteka Narodowa Polona")File:Józef Łoskoczyński - Cyprian Norwid.jpg, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21967503

 Сёння ў Цэнтры польскай культуры ў Вільні адбудзецца прэм’ера спектакля: „Эскізы пра Польшчу”. Спектакль, які падрыхтаваў польскі тэатр „Студыя” ў Вільні, пастаўлены па матывах  творчасці Цыпрыяна Каміля Норвіда. Нагадваем, польскі Сейм і Сенат абвясцілі 2021 год Годам Цыпрыяна Каміля Норвіда, які адзначаецца ў 200-годдзе з дня нараджэння паэта.

Эдвард Кейзік з польскага тэатра „Студыя” кажа, што лейтматывам спектакля стануць Польшча і палякі, якіх Норвід ацэньваў грунтоўна і часта крытычна:

- Гэта добрая магчымасць нанава пазнаёміцца з творчасцю чацвёртага польскага паэта-прарока. Некаторыя кажуць, што чацвёртага паэта-прарока ў польскай літаратуры няма, але мы з гэтым не згодныя.

На сцэну выйдзе дуэт віленскіх акцёраў - Агнешка Раўдо і Артур Даўгяла.

Польскі тэатр „Студыя” ў Вільні быў заснаваны ў лістападзе 1960 года пад назвай „Польская драматычная група” пры Клубе працаўнікоў сувязі. Гэта была першая такога роду мастацкая ўстанова, створаная ў Вільні пасля вайны. Каманда прасоўвае польскую мову і польскасць сярод моладзі. Гэта таксама месца сустрэч польскай інтэлігенцыі ў Вільні.

138 гадоў таму, 23 траўня 1883 года памёр Цыпрыян Каміль Норвід, паэт, празаік, скульптар, жывапісец і філосаф, якога многія гісторыкі літаратуры лічаць адным з найважнейшых аўтараў польскага рамантызму і „чацвёртым паэтам-прарокам”.

аз