Беларуская Служба

Музей польскіх дзяцей – ахвяр таталітарызму будзе створаны ў Лодзі

31.05.2021 13:47
Новая ўстанова будзе расказваць гісторыю прафілактычнага лагера для дзяцей і моладзі ад 6 да 16 гадоў, які існаваў падчас Другой сусветнай вайны.
Дзяўчынкі на фоне дзявочага лагераAutorstwa Nieznany - Józef Fajkowski: Wieś w ogniu. Eksterminacja wsi polskiej w okresie okupacji hitlerowskiej. Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1972, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=32625355

Музей павінен нагадаць гэтую гісторыю, – кажа амбудсмэн правоў дзяцей Міколай Паўляк:

-Гэта вельмі важная ініцыятыва. Яна нагадвае гісторыю, якая была накіравана на тое, каб знішчыць польскіх дзяцей. У гэтым месцы мы будзем пра гэта расказваць. У Радзе музею будзе прадстаўнік амбудсмэна правоў дзяцей. Мы запрашаем да супрацы ўсіх, паколькі гэтая тэма павінна ўсіх аб'ядноўваць.

Амбудсмен па справах дзяцей хоча, каб музей быў створаны не пазней чым праз 3 гады. Музей будзе ўзнікаць з нуля. У месцы, дзе быў лагер, цяпер стаяць жылыя дамы.

ав