Беларуская Служба

У Кракаве праходзіць 61-ы кінафестываль

01.06.2021 10:23
Гэта адна з самых старых і важных падзей у свеце, прысвечаная дакументальным, анімацыйным і кароткаметражным мастацкім фільмам.
Адкрыццё кінафестывалю ў КракавеPAP/Łukasz Gągulski

170 фільмаў з усяго свету, у тым ліку больш за 100 сусветных і польскіх прэм'ер, уключаны ў праграму 61-га кінафестывалю ў Кракаве. Гэта адна з самых старых і важных падзей у свеце, прысвечаная дакументальным, анімацыйным і кароткаметражным мастацкім фільмам. Яе адкрыццё адбылося ў нядзелю.

Дырэктар фестывалю Кшыштаф Герат расказвае, што фестываль – гэта не толькі паказы фільмаў:

-170 фільмаў у рамках трох конкурсаў, у 10 секцыяй па-за конкурсам, прастора анлайн з удзелам знакамітых гасцей, мноства тэматычных падзей. Паказы праходзяць у шасці кінатэатрах і ў чатырох інтэрнэт-залах, 340 сеансаў. Гэта таксама прапановы для самых малых гледачоў.

Спецыяльны госць сёлетняга фестывалю – нарвежская кінематаграфія. У рамках цыклу «Фокус на Нарвегію» адбываецца паказ апошніх дакументальных і кароткаметражных фільмаў з Нарвегіі.

61-ы кінафестываль у Кракаве прадоўжыцца да канца тыдня. Уся інфармацыя: на сайце krakowfilmfestival.pl.

ав