Беларуская Служба

50 гадоў таму пачалася адбудова Каралеўскага замка ў Варшаве

16.09.2021 14:33
17 верасня 1939 года, у так званую «чорную нядзелю», у выніку адной з найбуйнейшых нямецкіх бамбаванняў, агонь ахапіў гарышча і купалы вежаў Жыгімонта і Уладзіслава. 
Zniszczony Zamek Królewski
Zniszczony Zamek KrólewskiNarodowe Archiwum Cyfrowe

17 верасня 1971 года была закладзена – неафіцыйна – першая цагліна на будаўнічай пляцоўцы аднаўлення Каралеўскага замка ў Варшаве. Цырымонія прайшла насуперак камуністычным дзяржаўным уладам, якія забаранілі правядзенне мерапрыемства ў дзень, які нагадвае дату агрэсіі Савецкага Саюза на Польшчу, пішуць на партале dzije.pl.

6 верасня 1939 года Замак назаўжды быў пакінуты прэзідэнтам Польшчы і службовымі асобамі яго канцылярыі. У гэты ж час пачалася эвакуацыя найбольш каштоўных калекцый, у тым ліку скрыні з сэрцам Тадэвуша Касцюшкі, якая апынулася ў архікатэдры Св. Яна.

17 верасня, у так званую «чорную нядзелю», у выніку адной з найбуйнейшых нямецкіх бамбаванняў, агонь ахапіў гарышча і купалы вежаў Жыгімонта і Уладзіслава. У выратаванні помнікаў удзельнічалі салдаты, добраахвотнікі, пажарныя, супрацоўнікі Нацыянальнага музею і замка з куратарам Казімірам Броклем і прафесарам Станіславам Лорэнцам. Падчас эвакуацыі, паранены аскепкам нямецкага снарада, загінуў Казімір Брокль.

Падчас нямецкай акупацыі выратаванне інтэр'еру працягвалася таемна на працягу некалькіх месяцаў. Былі схаваныя фрагменты абсталявання і ўпрыгожвання, якія, па ідэі, павінны былі паслужыць для дакладнага аднаўлення Замка падчас пасляваеннай рэканструкцыі. Таксама была схаваная дакументацыя абʼекта, якая аказалася надзвычай патрэбнай пры планаванні рэканструкцыі. Музейшчыкі меркавалі, што нямецкія акупанты вырашаць зраўнаваць замак цалкам. Яны не памыліліся. Згарэлыя руіны Замка былі ўзарваныя нямецкімі сапёрамі падчас здушэння Варшаўскага паўстання 1944 года.

Вяртаючыся да аднаўлення гістарычнай каштоўнасці, варта прыгадаць, што ўжо тры гады пасля адбудовы, Каралеўскі замак у неапрацаваным стане быў здадзена ў 1974 годзе. Толькі 30 жніўня 1984 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Замка для наведвальнікаў, але аздобныя працы працягваліся яшчэ некалькі гадоў. Каралеўскі замак, а таксама ўвесь Стары горад Варшавы ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каралеўскі замак у Варшаве разам з кракаўскім Вавелем – колішнія сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту Польшчы, у цяперашні час выконваюць адукацыйныя функцыі ў якасці музеяў. Аднак часам Каралеўскі замак у Варшаве зноў становіцца месцам важных дзяржаўных урачыстасцяў, якія перагукаюцца з гісторыяй І і ІІ Рэчы Паспалітай. Апошні прыклад – святкаванне 220-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня.

эж


Каралеўскі замак у Варшаве таксама будзе падсвечаны колерамі беларускага сцяга

10.09.2020 18:31
У выходныя ў Польшчы пройдзе акцыя #LightForBelarus (бел. «Святло для Беларусі»).

У гісторыі Каралеўскага замка ў Варшаве ёсць і беларускія старонкі

14.01.2021 15:01
26 студзеня Каралеўскі замак у Варшаве адзначае 50-годдзе пачатку аднаўлення пасля знішчэння ў 1939 і 1944 гадах.

У Варшаве распачалося ўрачыстае святкаванне 50-годдзя рэканструкцыі Каралеўскага замка

27.01.2021 16:56
Замак, адзін з сімвалаў суверэнітэту польскай дзяржавы, быў знесены немцамі ў 1944 годзе. 

50 гадоў таму ў Польшчы прынялі рашэнне пабудаваць знішчаны падчас вайны варшаўскі Каралеўскі замак (ВІДЭА)

30.01.2021 08:03
На пабудову прайшоў збор сродкаў па ўсёй Польшчы, таму без перабольшвання можна сказаць, што Каралеўскі замак пабудавалі ўсе палякі.

425 гадоў таму было прынятае рашэнне аб пераносе польскай сталіцы з Кракава ў Варшаву

26.03.2021 19:37
Дарэчы, у Польшчы гаворыцца, што жыхары Кракава па сённяшні дзень не далюбліваюць варшавян за тое, што іх горад стаў сталіцай.