Я запрашаю вас, дарагія радыёслухачы, паслухаць сёння песню ў выкананні музыканткі, якая ў мяне больш атаясамліваецца з тэатрам, з кінафільмам, чым з музычнай сцэнай. Аднак людзі мастацтва часта паспяхова сумяшчаюць розныя галіны дзейнасці. Так і наша сённяшняя гераіня – Вольга Боньчык (Olga Bończyk) – не толькі пяснярка, але таксама і акторка, яна грае ў тэатры і кіно.
Вольга Боньчык (дзявочае прозвішча – Боцэк) нарадзілася ў Вроцлаве ў 1968 годзе. Закончыла дзяржаўную музычную школу ў класе фартэпіяна. Пазней паступіла на вакальна-акторскі факультэт Музычнай акадэміі ў Вроцлаве. Першыя крокі на вялікай сцэне рабіла даволі позна, ёй было ўжо за 30, калі прыняла ўдзел у канцэрце «Дэбюты» падчас 36-га фестывалю польскай песні ў Аполі. У 2007 годзе Боньчык вяла па Першай праграме Польскага тэлебачання ўласную перадачу, а ў 2008 заняла чацвёртае месца ў музычным ток-шоу «Як яны спяваюць». У 2012 годзе Вольга стала лаўрэаткай першай узнагароды ў конкурсе прэстыжнага выдання Форбс пад назваю «Прафесіяналісты Форбса».
Вядзе таксама цыкл сюжэтаў пад назваю «Ён/яна мае ката» па тэлебачанні ў перадачы «Пытанне на снеданне», займаецца прасоўваннем прафілактыкі рака грудзей, была тварам вядомых касметычных брэндаў. Добра ведае мову жэстаў, паколькі яе бацькі – і мама, і тата – былі глуханямымі. Вольга часам расказвае ў розных інтэрв’ю, як нялёгка жывецца дзецям глуханямых бацькоў – ім прыходзіцца быць перакладчыкамі, праваднікамі бацькоў па свеце гукаў.
А я выбрала для эфіру кампазіцыю, якая напісана характэрным для Вольгі цёплым і спакойным стылем – «Пачні жыць нанава» (Zacznij od nowa żyć).
Tak mało chcesz, życie omija cię
Wciąż biegniesz gdzieś, gubisz dni jasnych sens
Spróbuj więc zagrać z życiem jedną talią kart
By powrócił smak dawnych lat
Nie żałuj łez, kiedy będzie Ci źle
Tańcz z całych sił, kochaj jak nigdy nikt
Przecież warto znów w dłonie złapać szczęścia choćby chwilę,
żeby zacząć od nowa żyć
Uśmiechnij się, zapomnij, że spotkało cię coś,
co kiedyś w głaz zmieniło cię
Bo przecież warto w dłonie złapać szczęścia chwilę,
żeby zacząć żyć Nie żałuj łez, kiedy będzie Ci źle
Tańcz z całych sił, kochaj jak nigdy nikt
Przecież warto znów w dłonie złapać szczęścia choćby chwilę,
żeby zacząć od nowa żyć
Uśmiechnij się, zapomnij, że spotkało cię coś,
co kiedyś w głaz zmieniło cię
Bo przecież warto w dłonie złapać szczęścia chwilę, żeby zacząć żyć
Ты хочаш так мала, жыццё праходзіць міма. Ты ўсё яшчэ кудысьці бяжыш, губляеш светлых дзён сэнс. Паспрабуй пагуляць з жыццём адной калодай карт, каб вярнуўся смак колішніх гадоў. Не шкадуй слёз, калі будзе табе дрэнна, танцуй з усяе сілы, кахай як ніколі ніхто. Варта злавіць шчасце ў далоні хаця б на імгненне, каб пачаць жыць па-новаму.
Усміхніся, забудзь, што аднойчы з табой здарылася нешта, што ператварыла цябе ў камень. Таму што варта схапіць у далоні шчасце на хвіліну, каб пачаць жыць.
Пачну разгляд гэтай кампазіцыі з імені выканаўцы. Яе завуць Вольга (Olga). Калі хтосьці добра не валодае польскай мовай, то ён можа не ведаць, што па-польску імя Вольга ў скарочанай форме зусім не гучыць Оля, як па-беларуску. Праўда, палякі карыстаюцца іменем Оля, але гэта скарочаная форма ад імя Aleksandra, а не Вольга. Так што не здзіўляйцеся, калі ваша знаёмая з Польшчы Аляксандра прадставіцца як Ola.
Życie omija cię – жыццё цябе абмінае, жыццё праходзіць міма, ты ім не карыстаешся. Omijać можна яе перашкоды (аб’язджаць, абмінаць), так і нейкія моманты, здарэнні ў жыцці, або яны могуць нас абмінаць. Напрыклад: ominęła mnie taka przyjemna imprezкa – мяне абмінула такая прыемная вечарынка.
Wciąż biegniesz gdzieś – ты пастаянна кудысьці бяжыш. Звярніце ўвагу, што тут аўтар скарыстаўся словам gdzieś, а не dokądś. Гэты другі выраз быў бы больш правільным у граматычным плане, але ў польскай мове, якая імкнецца да максімальнага спрашчэння, як і кожная мова, слова gdzieś ужываецца таксама ў значэнні «напрамак руху» – gdzieś poszedł – кудысьці пайшоў.
Talia kart – гэта калода карт, а назоўнік талія азначае таксама талію ў чалавека.
Zacznij żyć od nowa – пачні жыць нанава. Калі словазлучэнне od nowa пішацца асобна, гэта азначае нанава, а калі пішацца разам, тады яно становіцца назоўнікам, які азначае аздараўленне – odnowa biologiczna.
нг