Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі праходзяць Дні польскай спадчыны

03.05.2022 06:12
Сёлета галоўнай тэма святкаванне стала 130-годдзе з дня нараджэння трох славутых польскіх вайскоўцаў: генерала Уладзіслава Андэрса, генерала Станіслава Мачэка і генерала Станіслава Сасабоўскага.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Bielecki

Праект «Дні польскай спадчыны» (Polish Heritage Days 2022).  праходзіць у траўні па ўсёй Вялікабрытаніі. Мерапрыемства традыцыйна пачынаецца ў выхадныя адразу пасля сімвалічнага і важнага дня 3 мая, калі ў 1791 годзе Польшча абвясціла сваю першую кадыфікаваную канстытуцыю (як першая краіна ў Еўропе і другая ў свеце пасля ЗША). Канстытуцыя стала сімвалам свабоды і роўнасці. Дні польскай спадчыны — гэта таксама магчымасць адзначыць 2 мая, якое ў Польшчы і сярод польскай дыяспары, раскіданай па ўсім свеце, адзначаецца як Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа і Дзень сцяга Рэспублікі Польшча.

Мэта Дзён польскай спадчыны — яшчэ больш цесная інтэграцыя польскай грамады з іншымі народамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі, як на мясцовым, так і на нацыянальным узроўні, а таксама пашырэнне польскай культурай, спадчыны і гасціннасці. Адна з мэт — прадставіць палякаў як адкрытую і талерантную нацыю, распавядае кіраўнік Замежнай службы пры МЗС Польшчы Аркадзь Жэгоцкі, які ініцыяваў Дні польскай спадчыны ў 2017 годзе, будучы амбасадарам Польшчы ў Лондане.

- Май для Польшчы – гэта цудоўны месяц, у які выпадае шмат важных для Польшчы гадавін, якія трэба адзначаць. Гэта Канстытуцыя 3 мая, Дзень сцяга, Дзень польскай дыяспары. Мы б хацелі, каб май стаў польскім месяцам. Асабліва 3 мая, каб у гэты дзень на свеце не толькі палякі ды дыяспара, але і людзі, якія з сімпатыяй ставяцца да Польшчы, а такіх у свеце – нямала, маглі ўшанаваць польскую спадчыну, пасмакаваць польскую кухню ды спазнаць польскую гасціннасць, даведацца пра польскую гісторыю і пазнаёміцца з польскім ладам жыцця ды поглядам на свет.   

Дні Польскай спадчыны ў Вялікабрытаніі адбудуцца ў больш чым 100 месцах?

- Усё пачалося з Вялікабрытаніі. Штогод тут адбываюцца больш за 100 розных акцый, мерапрыемстваў рознага характару. Гэта сталае мерапрыемства ў календары. Што важна падчас Дзён польскай спадчыны, нашыя суродзічы заахвочваюць сваіх брытанскіх калег далучацца да святкавання. Часта запрашаюць мэраў гарадоў, якія ў адказ вывешваюць польскія сцягі на будынкаў мэрый. Гэта вельмі кранальны момант, калі бачыш польскі сцяг у цэнтры Оксфарду ці Бірмінгем ды іншых гарадоў. Сёлета, дзякуючы высілкам нашых дыпламатаў гэтая акцыя пашырылася на іншыя краіны. Мы спадзяваемся, што ў гэтым годзе падчас Дзён польскай спадчыны і святкавання гадавіны Канстытуцыі 3 мая будзе шмат мерапрыемстваў ва ўсім свеце, не толькі ў Вялікабрытаніі.

Дзе яшчэ сёлета будзе адбывацца святкаванне Дзён польскай спадчыны?

- Натхнёныя брытанскім досведам у святкаванні польскіх дзён, канадцы ў некаторых гарадах і правінцыях прагаласавалі за выбарам мая месяцам польскай спадчыны. Канада далучылася да таго, каб не толькі святкаваць дзень 3 мая, але да таго, каб у маі было як мага больш польскіх імпрэз, каб атрымаць эфект маштабу, і каб польская прысутнасць у культуры, гісторыі, заўважальнасць на вуліцах была большая.     

Калі вы думалі пра пачаткі святкавання, вы засяроджваліся толькі на культуры ці на іншых аспектах таксама?

- Гэта была заслуга каманды, а не аднаго чалавека. Вялікую ролю адыгралі шматлікія польскія арганізацыі, эміграцыйныя структуры ды брытанскія ініцыятывы, якія далучыліся да праекта. Мы змаглі спалучыць усе актыўнасці ў рамках адной кампаніі, якая адбываецца ў той самы час. Гэта прыводзіць да большай заўважальнасці, інтарэсу з боку лакальнай прэсы, мясцовай улады. Зусім інакш праходзіць інтэграцыя. Самае галоўнае, што гэта стала супольным святам польска-брытанскага сяброўства, ці супрацоўніцтва ў іншых краінах з мясцовай грамадскасцю. У выніку польская спадчына становіцца больш універсальнай.

Польская прысутнасць за мяжой невыпадковая. Яна звязана са змаганнем палякаў за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

Размаўляла Эва Плісецка/Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч