Беларуская Служба

Дырыжор Іван Касцяхін працуе над аднаўленнем оперы «Князь Маргер» К. Горскага

30.05.2022 16:32
Ужо другі месяц Іван Касцяхін жыве ў Польшчы, дзе працягвае займаецца творчасцю няхай і ў новай рэчаіснасці.
Аўдыё
  • Таксама Іван Касцяхін распавёў у падчас размовы з Эдуардам Жолудам пра свой новы пачатак у новай краіне.
Іван Касцяхін падчас выступу на фестывалі "Класіка ў Ратушы"Крыніца: https://www.kostyakhin.com/

На пачатку красавіка па палітычных матывах з Нацыянальнага тэатру оперы і балета быў звольнены працу счарціў вядомы беларускі дырыжор Іван Касцяхін. Яму не працягнулі кантракт па палітычных меркаваннях.

Іван Касцяхін выдатна скончыў Рэспубліканскі ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі і Беларускую акадэмію музыкі. З 2003 года працаваў дырыжорам Нацыянальнага тэатру оперы і балета Беларусь. Адначасова супрацоўнічаў з шэрагам іншых калектываў.

Ужо другі месяц Іван Касцяхін жыве ў Польшчы, дзе працягвае займаецца творчасцю няхай і ў новай рэчаіснасці. У размове з Беларускай службай Польскага радыё дырыжор распавёў аб тым, што працуе над аднаўленнем страчанай оперы «Князь Маргер» ураджэнца Ліды вядомага польскага кампазітара Канстанціна Горскага. Таксама Іван Касцяхін распавёў у падчас размовы з Эдуардам Жолудам пра свой новы пачатак у новай краіне.

Слухайце аўдыё!

«ІнБелКульт 2.0» – платформа паўстання і ўзаемадзеяння розных формаў праўлення і вывучэння культуры

17.05.2022 12:41
Новая пляцоўка будзе гуртаваць музычныя калектывы, ініцыятывы ў галіне тэатру, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук.