Польшча не можа плаціць, за вяртанне сваёй уласнасці. У залежнасці ад сітуацыі мы можам дамовіцца аб кампенсацыі выдаткаў за іх захоўванне або кансервацыю. У 99 працэнтах творы мастацтва ўдаецца вярнуць бясплатна, заявіў у інтэрв'ю «Super Express» віцэ-прэмʼер, кіраўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.
Віцэ-прэм’ер распавёў пра працу сістэмы вяртання скрадзеных Польшчы твораў мастацтва. Ён нагадаў, што са студзеня ў Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны дзейнічае асобны аддзел, які займаецца выключна пытаннямі рэстытуцыі пакрадзеных культурных каштоўнасцей.
Міністр Глінскі дадаў, што гэта шматэтапны працэс.
«У міністэрстве, напрыклад, распрацоўваем базу дадзеных аб ваенных стратах. На дадзены момант у нас ужо апісана 66 тысяч абʼектаў; ёсць некалькі тысяч фотаздымкаў, хоць гэта кропля ў моры», – сказаў Пётр Гліньскі.
Ён дадаў, што польская дзяржава не можа плаціць за вяртанне сваёй уласнасці. «Мы б парушылі Закон аб дзяржаўных фінансах. У залежнасці ад сітуацыі мы можам дамовіцца аб кампенсацыі выдаткаў на захоўванне або кансервацыю – калі твор быў належным чынам дагледжаны. Гэта адбываецца толькі ў дачыненні да менш чым 1% знойдзеных твораў, гэта значыць 99% твораў удаецца вярнуць без кампенсацыі якіх-небудзь выдаткаў», – сказаў віцэ-прэм’ер Гліньскі ў размове з газетай «Super Express».
аз