Беларуская Служба

У Венецыі Сяргей Лазніца паказаў свой дакументальны фільм «The Kiev trial»

06.09.2022 11:40
Стужка прысвечана працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.
Сяргей Лазніца на фестывалі ў Венецыіфота: PAP/EPA/CLAUDIO ONORATI

У нядзелю, падчас 79-га фестывалю ў Венецыі ўкраінскі рэжысёр беларускага паходжання Сяргей Лазніца паказаў свой дакументальны фільм «The Kiev trial» (Кіеўскі суд) – чытаем у выданні Gazeta Polska.

Стужка прысвечана працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі, які адбыўся пасля Другой сусветнай вайны ў сталіцы Украіны.

У дакуменце ідзе гаворка пра адзін з першых працэсаў над ваеннымі злачынцамі ды іх калабарантамі, які адбыўся ў студзені 1946 года ў Кіеве. Перад судом было пастаўлена 15 падсудных. На запіс працэсу Лазніца трапіў выпадкова. Ён вырашыў прадставіць грамадству атмасферу судовага паседжання, каб гледачы мелі ўражанне, што яны самі прысутнічаюць на ім.

«Калі я пачынаў працу над фільмам, я нават у найгоршым сне не мог прадбачыць, што Украіна зноў стане полем бітвы, а мірныя жыхары стануць ахвярамі брутальнага насілля. Гэта так, быццам бы мы перанесліся на 80 гадоў назад. Розніца ў тым, што цяпер акупанты носяць расійскую форму. Я жадаю, каб нам не прыйшлося чакаць надта доўга суду над ваеннымі злачынцамі. Магчыма, мне ўдасца зрабіць пра гэта фільм», – сказаў Сяргей Лазніца.

нг