Польскае радыё выдала музычны альбом – «Biało-Czerwona Podziemna 1939-1963» (па-бел. «Бела-чырвоная – падпольная 1939-63»). Выданне памятнага альбому – гэта чарговы крок грамадскага вяшчальніка – Польскага радыё – па папулярызацыі нацыянальнай гісторыі.
Выданне памятнага альбому Польскага радыё «Бела-чырвоая – падпольная 1939-63» прымераканвана да 104-й гадавіны аднаўлення польскай дзяржаўнасці, то-бок, да Дня Незалежнасці ў Польшчы, які будзе адзначацца 11 лістапада. Альбом паўстаў пад патранатам Нацыянальнай рады медыя.
Дырэктарка Архіва Польскга радыё Эльжбета Бэрус-Томашэўска паведаміла, што альбом прысвечаны стварэнню структраў Польскай падпольнай дзяржавы падчас нямецкай акупацыі краіны:
-Перад усім мы звярнулі ўвагу на падпольную дзейнасць грамадзянскага насельніцвта. Асаблівую ўвагу звяртаем на дзейнасць Польскай падпольнай дзяржавы на міжнароднай арэне – цікавы элемент нашай публікацыі. Апроч гэтага, у нашых памятных выданнях мы набліжаем грамадскасці невядомыя старонкі гісторыі Польскага радыё, і гэта ўжо стала добрай традыцыяй.
Першы з дзвух дыскаў набліжае нам гісторыю Арміі Краёвай. На ёй архіўныя запісы выступаў гістарычных дзеячаў, музычныя творы той эпохі, а таксама абраныя пастаноўкі Тэатру Польскага радыё. Як патлумачыла Дырэктарка Архіва Польскага радыё Эльжбета Бэрус-Томашэўска, першы дыск з’яўляецца пэўнай падрыхтоўкай слухача да другога дыска, які расказвае гісторыю сталінскіх працэсаў над удзельнікамі польскага антыкамуністычнага падполля:
-Дыск пачынаецца з гістарычнай прамовы Леха Качыньскага, якая адбылася ў 70-гадаваіну ўварвання Чырвонай Арміі, 17 верасня 2009 года. Прэзідэнт разважаў пра новую палітычную архітэктуру Еўропы перад Помнікам палякаў, якія загінулі на Усходзе. Таксама на ёй можна пачуць успаміны фактычнага айца Польскай падпольнай дзяржавы генерала Такажэўскага. А завяршае дыск выдатны радыёспектакль, прысвечаны герою барацьбы за незалежнасць генералу Акуліцкаму.
Кіраўнік Упраўлення па пытаннях ветэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзэф Кацпшык лічыць, што альбом Польскага радыё «Бела-чырвоная – падпольная 1939-63» будзе з радасцю прыняты ўдзельнікамі антынямецкага і антысавецкага падполляў. Чыноўнік падкрэсліў, што памятны альбом – гэта ўдалая спроба папулярызаваць гісторыю Польшчы:
-На дыску прадстаўлена гісторыя барацьбы польскага народа за сваю і свабоду і незалежнасць – гэта самая вялікая каштоўнасць, якой валодае народ. Гэта простая ісціна была відавочная для пакалення ІІ Рэчы паспалітай.
Слухайце аўдыё!
эж