У Дзень незалежнасці Польшчы ў павільёне «Незалежная. Месца сустрэч» побач з паркам Каралеўскія лазенкі выступіць польска-беларускі калектыў Гайда Банда.
Гурт з маладой энергіяй і артыстычнай вытанчанасцю выканае колішнія полькі, аберак, куявяк і вальцы. Hajda Banda/Гайда Банда – гэта польска-беларускі калектыў, які выконвае традыцыйны танцавальны і вакальны рэпертуар з Падляшша, Заходняй Беларусі і Палесся. Важным элементам іх творчасці з’яўляюцца запісы і сустрэчы з былымі майстрамі вясковай музыкі.
Калектыў быў заснаваны ў 2021 годзе па ініцыятыве скрыпачкі Дар’і Буцкай як мастацкі працяг стыпендыі Нацыянальнага цэнтру культуры «Gaude Polonia».
ав