У Беластоку прайшоў гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2023». Гэта найбольшае музычнае мерапрыемства, якое ладзіць беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы. Перад публікай, якая запоўніла ўсю залу будынку беластоцкай філармоніі, выступілі маладзёвыя групы, салісты і народныя калектывы.
Арганізатарам мерапрыемства, ад самога яго пачатку, выступае Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Слухайце рэпартаж Лукаша Сцепанюка ў далучаным файле аўдыё