Беларуская Служба

Завадатар інтэлектуальных гульняў: Нашы гульні дападаюць супольнай рэфлексіі людзей рознай нацыянальнасці

03.04.2023 16:33
Рэгулярныя гульні адбываюцца ў Беларускім моладзевым Хабе ў Варшаве што аўторку.
Аўдыё
  • Беларуская служба Польскага радыё запытала ў завадатара інтэлектуальных гульняў у Варшаве Алеся Лапко, ці вайна ва Украіне і змена стаўлення ўкраінцаў да беларусаў не ўплывае негатыўна на ўзаемадзеяння гульцоў розных нацыянальнасцяў?
      2023
Адкрыты чэмпіянат Польшчы па інтэлектуальным гульням 2023Крыніца: https://www.facebook.com/groups/792401147637501/user/1331451787/

На мінулых выходных у Варшаве адбыўся Адкрыты чэмпіянат Польшчы па інтэлектуальным гульням «Што? Дзе? Калі?». Пераможцам стала каманда з красамоўнай назвай «Гімназія імя прачытанага рэгламенту» з Кракава з 76 правільнымі адказамі з 90 магчымых. Арагнізатар і ўдзельнік чэмпіянату Алесь Лапко распавёў пра вялікую мульты культурную падзею:

-1-2 красавіка ў Варшаве прайшоў ужо чацвёрты адкрыты чэмпіянат па гульне «Што? Дзе? Калі?» а таксама іншым інтэлектуальным гульням. Праз эпідэмію каранвіруса, нягледзячы на тое, што першы чэмпіянат адбыўся ў 2018 мінулыя спаборніцтвы па ліку толькі чацвёртыя.

Мы ладзілі адкрыты чэмпіянат і гэта значыць, што прыехалі каманды не толькі з Польшчы. Агулам было 50 камандаў з 19 краінаў Еўропы. Палова ад гэтых камандаў – была з розных гарадоў Польшчы. Большасць удзельнікаў – гэта мігранты з постсавецкай прасторы: Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Малдовы.

Гульні адбываюцца па-руску, па-ўкраінску і па-беларуску. Гэта вынікае з таго, што рух «Што? Дзе? Калі?» зарадзіўся напрыканцы існавання Савецкага Саюза, і ў пералічаных краінах, ёсць вялікае традыцыя такой інтэлектуальнай забавы.

Беларуская служба Польскага радыё запытала ў завадатара інтэлектуальных гульняў у Варшаве Алеся Лапко, ці вайна ва Украіне і змена стаўлення ўкраінцаў да беларусаў не ўплывае негатыўна на ўзаемадзеяння гульцоў розных нацыянальнасцяў?

-Інтэлектулаьныя гульні спрыяюць крытычнаму мысленню іх удзельнікаў, дапамагаюць знаходзіць гістарычныя і філасофскія паралелі ў сённяшніх падзеях. Гульні дападаюць супольнай рэфлексіі людзей рознай нацыянальнасці, паходжання і статута.

Асабліва важна падкрэсліць, што інтэлектуальныя гульні – гэта камандныя гульні, яны паказальна эфектыўная менавіта для тых камандаў, якія складаюцца з прадстаўнікоў розных супольнасцяў, нацыянальнасцяў і ўзростаў. Пляцоўка «Што? Дзе? Калі?», інтэлектуальныя гульні дапамагаюць знаходзіць агульным элемент для дыскусіі. (...)

Працяг размовы пра пераасэнсаванне каланіяльнай спадчыны падчас інтэлектуальных гульняў, а таксама пра тое, як можна далучыцца да супольнасці гульцоў «Што? Дзе? Калі?» у Варшаве, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Актывіст: Жывучы за мяжой, беларусы наноў адкрываюць свае карані, у тым родную мову

20.02.2023 16:08
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту разам з Беларускім Моладзевым Хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе «Беларуская дыктоўка» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.