Беларуская Служба

Jasakara – польска-беларускі жаночы квартэт, які імкнецца да славянскай сінергіі

24.04.2023 15:54
 Полька Яана Косік, беларускі Аляксандра Шчарбакова, Вольга Стасевіч і Ксенія Аўчарэнка спяваюць на славянскіх мовах уласныя аранжыроўкі народных, класічных і пратэсных песень.
Аўдыё
  • Jasakara – гэта польска-беларускі жаночы вакальны квартэт.
Jasakara:   (  ),  ,
Jasakara: Вольга Стасевіч (з права налева), Яана Косік, Аляксандра Шчарбакова і Ксенія АўчарэнкаФота: radyjo.net

Творчасць – гэта лек на розныя хваробы. Праз творчую самарэалізацыю прасцей, у тым ліку, адаптавацца ў новай культуры. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца Jasakara – гэта польска-беларускі жаночы вакальны квартэт. Полька Яана Косік, беларускі Аляксандра Шчарбакова, Вольга Стасевіч і Ксенія Аўчарэнка спяваюць на славянскіх мовах уласныя аранжыроўкі народных, класічных і пратэсных песень.

Дзяўчаты ствараюць уласныя кампазіцыі і плануюць запісаць альбом з аўтарскімі песнямі. Місія гурта Jasakara – стварыць прастору для культурнай сінергіі, кажа салістка Яана Косік.

-Мы – польска-беларускі гурт. Сустрэлася з дзяўчатамі з Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі ў Польшчы, а я радавітая полька, усё жыццё пражыла тут. Далучылася да гурта Jasakara, каб рабіць нешта важнае, каб ствараць – гэта для мяне важна. Апроч прыгожай музыкі, для мяне асабіста таксама вельмі істотна свараць супольную прастору, у якой людзі з розных славянскіх краінаў, будуць адчуваць сябе, як дома.

Як надоечы у варшаўскім Доме Культур, што месціцца ў раёне Прага, гучаў калектыў Jasakara можна паслухаць у далучаным гукавым файле!

эж

У гродзенскага гурта Dzieciuki выйшаў новы міні-альбом «Зямля, вагонь ды вада»

18.02.2023 15:20
У рэліз увайшлі тры кампазіцыі: Тадэвуш Рэйтан, Усяслаў Чарадзей, Зялёныя палі маёй зямлі.

Раман Арлоў: Я не з'яўляюся рамантыкам, які верыць, што праз пару месяцаў можна будзе вярнуцца ў Беларусь

20.02.2023 15:38
Беларускі музыка сказаў некалькі праўдзівых слоў пра жыццё беларускіх артыстаў у эміграцыі.

Уладзімір Пугач: Вайна ўплывае на нашыя адчуванні і тэмы нашых песень

09.03.2023 17:12
Музыкі гурту J:MORS, які ў чацвер выступіў у адным з клубаў у Беластоку, у тым ліку сам яго лідар Уладзімір Пугач, з’ехалі з Беларусі.