Беларуская Служба

Асвечаны помнік Святой пакутніцы падляшскай зямлі Марыі Петручук

31.07.2023 15:23
Марыя Петручук – маладая жанчыны, якая супраціўлялася згвалтаванню і была жудасна забіта падчас карніцкай акцыі «Бурага». 
Аўдыё
  • Асвечаны помніка Святой пакутніцы падляшскай зямлі Марыі Петручук
Асвечаны помнік Святой пакутніцы падляшскай зямлі Марыі ПетручукФота: radyjo.net/M. Заброцкі

На праваслаўных могілках у падляскай вёсцы Малешы прайшла ўрачыстасць асвячэння помніка Святой пакутніцы падляскай зямлі Марыі Петручук. Гэта першы помнік ахвярам карніцкай акцыі «Бурага» па вынішчэнні жыхароў беларускіх вёсках Падляшша.

Надмагільны помнік пабудаваны за грамадскія ахвяраванні, сабраныя ініцыятывай «Наша памяць». Манумент створаны паводле праекта прафесара Юрыя Усціновіча.

Рэпартаж з жалобнай урачыстасці, які падрыхтаваў Марэк Заблоцкі, слухайце ў далучаным гукавым файле! 

Марыя Петручук – маладая жанчыны, якая супраціўлялася згвалтаванню і была жудасна забіта. Уведзена ў лік святых пакутнікаў падляскай зямлі разам з усімі ахвярамі злачынства, здзейсненага аддзелам узброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса на псеўданім Буры ў 1946-ым годзе.

эж


На Падляшшы асвецяць помнік святой Марыі Петручук, забітай падчас нападаў на беларускія вёскі

28.07.2023 14:59
Дваццацігадовая дзяўчына супраціўлялася згвалтаванню, у выніку чаго атрымала кулю з аўтамата і памерла.