Беларуская Служба

Больш за 100 кніг на беларускай мове знаходзяцца ў публічнай біблітэцы Варшавы

12.10.2023 14:09
Усё гэта дзякуючы праекту «Жыветэка».
Аўдыё
  • Больш за 100 кніг на беларускай мове знаходзяцца ў публічнай біблітэцы Варшавы

У варшаўскай грамадскай  існуе кніжная шафа з кнігамі на беларускай мове. 

Заснавальніцай праекту з'яўляецца Аляксандра Гушча. У Беларусі Саша тры гады працавала ў бібліятэцы, ладзіла Спеўныя сходы ў Брэсце. Прыехаўшы ў Польшчу дзяўчына выношвала ідэю беларускай бібліятэкі:

-Ідэя бібліятэкі лунала яшчэ да пачатку вайны ва Украіне. Абмеркаванні былі, а пасля пачатку вайны паяўляецца наплыў уцекачоў. Ты разумееш, што мы розныя, што чакаць няма куды. Мы – асобны народ, украінцы – асобны. Трэба было пачаць і паказаць, што мы бачныя.

Паявілася разуменне, што дыяспара павінна быць бачнай, таму трэба дзейнічаць. 2 траўня я напісала ў Фэйсбуку, людзі падтрымалі. Кнігі вельмі розныя. Ёсць кніга нашай беластоцкай дыяспары з 1957 году, у якой заахвочваюць ствараць тэрытарыяльныя групы, апісаная п’еса «Мікітаў лапаць». Ёсць кнігі з асабістай гісторыяй. Адзін хлопец, ён з Туркменістана, прынёс кнігу былой дзяўчыны. Ён хацеў адпусціць гісторыю і аддаў кнігу ў бібліятэку.

Першыя тры кнігі з’явіліся ўжо ў чэрвені. Яны доўга стаялі самыя, бо каталагізацыя адбываецца вельмі павольна. Трэба было прыкласці шмат працы, каб для нашых кніг паявіліся ключавыя словы. Цяпер збор налічвае больш за 100 кніг.

За перыяд чэрвень-палова жніўня былі пазычаны 41 дзіцячая і 89 дарослых кніг. Бібліятэка працуе з панядзелка па пятніцу, з 10.00-19.00. Кожны жадаючы можа прыйсці і запісацца ў бібліятэку (неабходна мець нумар pesel і дакумент, які пацвярджае асобу), атрымаць чытацкі білет і карыстацца кнігамі, якія стаяць на беларускай паліцы. Аляксандра расказвае, што паліцы знайсці няцяжка, бо яна пазначаная нацыянальным сцягам.


. .

Кнігі набываюцца на данаты ці ахвяроўваюцца беларусамі. Данаты збіраюцца праз партал pomagam.pl.

-Часам ёсць запыты, людзі пытаюць пра канкрэтную кнігу. Калі ёсць магчымасць яе набыць, то я купляю. Доўгі час запытваліся пра «Гары Потэра». Ён ужо ёсць, усе тры кнігі. Ёсць кнігі, якія павінны быць у кожнай бібліятэцы, гэта, канешне ж, кнігі Уладзіміра Арлова. Гэта таксама кнігі актуальныя ў дадзены момант, як кніга Вала Клемэнта «Круглая Square». Яна пра эміграцыю, жартаўлівыя гісторыі, для нас, хто пераехаў, важна ўбачыць досвед чалавека, якія ўжо шмат гадоў у эміграцыі, – расказвае Аляксандра.

Аляксандра Гушча заахвочвае беларусаў у эміграцыі не быць пасіўнымі і рабіць намаганні па заснаванні падобных палічак у іншых гарадах Польшчы і Еўропы. Важна не стаяць з боку, кажа Аляксандра. Дыяспары могуць пісаць звароты ў бібліятэкі і да мясцовых уладаў; рыхтаваць спецыяльныя калекцыі беларускіх кніг, якія прэзентуюць Беларусь; праводзіць культурніцкія мерапрыемствы.

-Да любога чалавека ў эміграцыі прыходзіць пытанне ідэнтычнасці. Канешне, мы ўсе ловім іншыя культуры, асабліва дзеці, якія выраслі не ў Беларусі. Але ў пэўным узросце абавязкова зʼявіцца пытанне, хто я такі. Таму важна мець доступ да культуры, да кніг у тым ліку. Каб зразумець, хто ты такі. Каб знайсці адказы на свае пытанні. Важна, каб кнігі былі.

Сачыць за навінкамі «Жыветэкі» можна на Інстаграме праекту.

ав