Уладзімір Караткевіч у беларускай літаратуры мае асаблівае месца. Гэта адзін з аўтараў, якія паказаў беларусаў, як свабодных, незалежных людзей, якія знаходзяць выхад нават з безнадзейнай сітуацыі. За гэта Караткевіча палюбілі беларусы, не адно пакаленне беларускай моладзі праз яго творчасць прыйшло да Беларушчыны. Аднак у гэтага былі і свая цана, якую давялося заплаціць аўтару. Гэта цана – кампраміс з цэнзурай, з якой аўтару давялося ўсё жыцця пагаджацца ды хітраваць. Больш падрабязна як гэта было распавёў ва Уроцлаве вядомы беларускі перакладчык, паэт ды літаратар Андрэй Хадановіч.
За апошнія гады доля кніг на беларускай мове ў агульнай колькасці складае 12-13% у Беларусі, а агульны наклад — у межах 14-15%. Для параўнання ў часы існавання СССР у Беларусі друкавалася 24,5% кніг ад агульнай колькасці па-беларуску, нагадвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у Аглядзе парушэнняў моўных правоў у Беларусі.
Сярод пісьменнікаў, якога часта працягваюць купляць беларусы, прысутнічае Уладзімір Караткевіч з раманам «Каласы пад сярпом тваім». Нядаўна ва Уроцлаве адбылася публічная лекцыя прысвечаная творчасці менавіта гэтага беларускага аўтарам. Мы пабывалі на гэтай лекцыі ды паразмаўлялі з аўтарам – вядомым беларускім перакладчыкам і паэтам Андрэем Хадановічам, які назваў Караткевіча – як вітамінам аптымізму для беларусаў.
—Караткевіч - найулюбенейшы беларускі літаратар, магчыма менш вядомы, чым Быкаў ў свеце, але магчыма больш любімы беларусамі. Пісьменнік, які ў любой сітуацыі нясе радасць, нясе суцяшэнне, нясе здаровую долю смеху, жыццядайна вяртае да актыўнасці. Я перыядычна называю яго вітамінам аптымізму не для аднаго пакалення беларусаў і беларусак.
Аднак, каб данесці гэты зарад аптымізму для тысяч беларусаў (у 1990-ыя гады кнігі Караткевіча друкаваліся сумарным накладам больш за 600 тысяч асобнікаў), аўтару давялося заплаціць высокую цану: пагадзіцца на цэнзуры ды ўвесь час весці гульні з цэнзарамі: ахвяроўваючы адным, каб мець магчымасць апублікаваць найважнейшае.
— Караткевіч – гэта глыбока несавецкі чалавек, глыбока нацыянальны беларус у часы, якія не спрыялі беларускаму і нацыянальнаму, - не быў нават антысаветчыкам. Караткевіч не пісаў у шуфляду, бо рабіў усё, каб ягоныя тэксты траплялі да чытачоў. Часам дачыненні Караткевіча з цэнзурай былі настолькі складаныя, што мяняліся назвы. Раман «Нельга забыць» у арыгінале называўся «Леніды не вернуцца на Зямлю». Гаворка ішла пра прыгожы метэарытны дождж, але як маглі дачытаць цэнзары слова «Леаніды» у часы застою? Што больш за ўсё не падабалася цэнзарам? Слова беларус, Беларусь, беларускае вылятала бязбожна. Караткевіч навучыўся падманваць цэнзуру, які давай ёй «фігуру пад бой» як у шахматах, то бок побач з крамольным месцам, якое было важна правесці, даць яшчэ большую крамолу, роля якой – запаліць чырвоную лямпачку ў вачах цэнзара і быць выразанай, на фоне чаго той не заўважаў самае важнае, што пісьменнік хацеў сказаць.
Уладзімір Караткевіч памёр у 1984 годзе, яго гульня з цэнзурай мела для аўтара сваю цану, зазначыў Андрэй Хадановіч. Позні Караткевіч – іншы аўтар, больш стомлены ды надломлены. Аднак яго ахвяра не пайшла на марна.
— У Караткевіча заўсёды было але! Вырасла пакаленне, якое не збаялася адмарозіць лёгкія, адкрыўшы рот і сказаўшы вольнае слова. Мы ведаем, што з іх выраслі героі паўстання 1863-га года. Караткевіч вельмі любіць маладых герояў. Мабыць таму, што маладосць – гэта смеласць, максімалізм, высакароднае жаданне шкодзіць сабе ў прагматычным матэрыяльным сэнсе, робячы нешта прыгожае. Так і цяпер расце пакаленне, якое ўсведамляе сябе беларусамі. Вера ў сваё і любоў да свайго – гэта безумоўна найпрыгажэйшая рэч. Уладзімір Караткевіч змяніў жыццё людзей розных пакаленняў, і я ведаю гэтых людзей асабіста. Якім чынам змяніў жыццё? Разгортваеш кнігу гарадскім хлопчыкам ці дзяўчынкай з рускамоўнай сям’і, а заканчваеш чытанне ўпершыню ў жыцці падбіраючы беларускія словы. У тысяч людзей гэта вельмі далёка зайшло. У іх змянілася культурная парадыгма, змяніліся арыенціры. Людзі ўсвядомілі сабе Беларушчыну, як крыніцу радасці, драйву, і кайфу, нелітаратурна кажучы.
Андрэй Хадановіч перакананы, што сёння беларусам варта перачытаць раманы вялікага аптыміста ды інтэлектуала беларускай літаратуры, зарад бадзёрасці патрэбны беларускаму грамадству сёння як ніколі.
Юры Ліхтаровіч