Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня на антываенны верш паэта, якога за гэты тэкст закідалі гнілымі яйкамі

18.09.2025 17:50
Спявае кампазіцыю група Buldog. У тэксце паэт звяртаецца да генералаў.
. .
Вайсковец. Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/Alexandria158

Сёння я хачу вам прадставіць песню, тэкст якой быў напісаны больш за 100 гадоў таму, але яго сэнс мала змяніўся з таго часу. Спявае кампазіцыю група Buldog. Гэта польскі рок-гурт, створаны ў 2004 годзе па ініцыятыве музыкантаў калектыву Kult - аднаго з найважнейшых рок-гуртоў у Польшчы. Гэта музычны праект Пятра Вітэскі, басіста і менеджара гурта Kult. Гурт Buldog у музычным плане рухаецца ў кірунку рока, панка і рэгі, а тэксты кампазіцый часта маюць вострае сацыяльнае і палітычнае пасланне.

У 2006 годзе гурт выпусціў свой дэбютны альбом Płyta. У альбоме была песня «V rozbiór Polski» (Пяты падзел Польшчы), якая стала хітом. У канцы красавіка 2010 года выйшаў другі альбом, у якім былі прадстаўлены песні на вершы Юліана Тувіма (Julian Tuwim). Асабліва моцнае ўражанне на слухачоў зрабіла інтэрпрэтацыя верша Тувіма „Do generałów” (Да генералаў)  — з рытмічнай музыкай, якая падкрэсліла антываенны характар тэксту. Характэрная рыса гурта — спалучэнне літаратурных тэкстаў (асабліва паэзіі) з рок-энергіяй, што зрабіла музыкантаў вядомымі не толькі ў музычных, але і ў культурных колах.

Гурт выступаў у Польшчы, удзельнічаў у фестывалях. Пасля 2010-х гадоў калектыў пачаў зварочваць сваю працу, хаця дэбютны альбом і некалькі наступных запісаў атрымалі прызнанне і ўвайшлі ў канон польскага ангажаванага року. У 2014 годзе музыканты аб’явілі пра спыненне музычнай дзейнасці. А вашай увазе кампазіцыя «Да генералаў».

Warczy, straszy, groźnie ściąga brwi

Byle generalisko, obwieszone gwiazdami
Pamiętajcie, że tutaj – My, zamyśleni przechodnie
My jesteśmy tu generałami!

Nonszalancja, pompa, szlify, szyk
Tajemnice sztabowe, adiutanci, bale
Słówko rzuci – i robi się krzyk:
„Dziękujemy! Panie generale!”

Śmieszne rzeczy. No, bo niby co?
Bierzcie ze mnie przykład: chodzę skromnie
A mam władzę, panowie, że ho-ho!
– Cały wielki świat należy do mnie!

A mam władzę panowie, że ho-ho
Cały wielki świat należy do mnie
A mam władzę panowie, że ho-ho
Cały wielki świat należy do mnie

Nie dosłuży się żaden z was
Do tej rangi – Wolnego Poety!
Bóg nie rzuci wam takich gwiazd
Na mundury i na epolety!

Nie powierzy wam żaden sztab
Naszych słodkich i strasznych sekretów!
Nie znajdziecie na żadnej z map
Tajemniczej ojczyzny poetów!

Wam – czerwone wyłogi za rzeź
Za morderstwo, gwałty i pożogi!
My – do serca rozdzieramy pierś:
Takie mamy szkarłatne wyłogi!

My do serca rozdzieramy pierś
Takie mamy szkarłatne wyłogi
My do serca rozdzieramy pierś
Takie mamy szkarłatne wyłogi

Z armat waszych – pocisków grad
Śmierć i dym zostawia, bomb Miotacze!
Ale życiem i ogniem, nawet za tysiąc lat
Będą pękać naszych słów kartacze!

Więc przestańcie udawać lwy
Śmieszni ludzie, obwieszeni gwiazdami
Pamiętajcie, że tutaj – My, zamyśleni przechodnie
My jesteśmy tu generałami
Pamiętajcie, że tutaj – My, zamyśleni przechodnie
My jesteśmy tu generałami

Рычыць, пужае, грозна хмурыць бровы. Кожны генеральчык, абвешаны зоркамі. Памятайце: тут – Мы, задуменныя людзі, Мы - генералы! Параднасць, фанфары, шыкоўнасць, сакрэты штабоў, балі і ад’ютанты. Кіне слова – і ўжо крычаць: «Дзякуем, пане генерал!». Проста смешна – што ж тут такога? Гляньце на мяне: іду я проста. Але маю сілу – о-го-го! Увесь вялікі свет належыць мне!

Бо ніколі ніхто з вас не даслужыцца да гэтага рангу – Вольнага Паэта. Бог не дасць вам такіх зорак на пагоны і на эпалеты. Не адкрые вам ніводзін штаб нашых горкіх і салодкіх таямніц. Бо Айчына паэтаў – гэта зямля, якую нельга адшукаць у атласах.

Вам – чырвоныя адзнакі за разню, за гвалт, забойствы і пажары. Нам жа – разарванае сэрца ў грудзях: вось такія нашы крывавыя знакі. Вашы гарматы нясуць дым і смерць, бомбы ірвуць зямлю на кавалкі. Але нават праз тысячу гадоў нашы словы будуць мацней за снарады! Дык перастаньце насіць маскі львоў, смешныя людзі, абвешаныя зоркамі. Памятайце: тут – Мы, задуменныя прахожыя, Мы тут – генералы.

Верш „Do generałów” Юльян Тувім напісаў у 1923 годзе — гэта быў ягоны востры, антываенны тэкст, скіраваны супраць генералаў і вайсковай пыхі. У часы другой сусветнай вайны яго часам памылкова прыпісвалі да партызанскага кантэксту. Верш быў напісаны як адказ на мілітарызацыю грамадства пасля першай сусветнай вайны і намаганні генералаў вярнуць сабе значэнне. Быццам бы падчас выступу Тувіма на паэтычным вечары яго закідалі тухлымі яйкамі, а людзі крычалі аўтару, што за такія словы яго трэба «адправіць у Расію ў запячатаных вагонах».

Byle generalisko – гэтая форма ў вершы Тувіма мае іранічны, зняважлівы сэнс. На беларускую мову можна перакласці як «генералік» або «генеральчык». Канчатак -isko утварае такую зняважлівую форму назоўнікаў у польскай мове. Напрыклад:

Chłopisko – вялікі, грувасткі мужчына; babsko – баба (грубавата, пагардліва); pijaczysko – п’янчуга.

Panie generale! – спадар генерал! Звярніце ўвагу, што клічны склон (wołacz) назоўніка пан (pan) і множны лік назоўніка пані (pani) маюць аднолькавае гучанне і напісанне:

Pan – спадар, panie! – спадар у клічным склоне. Panie – жанчыны, дамы.

Czerwone wyłogi – чырвоныя адвароты на манкетах (як правіла ваеннай формы).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы