Сёння я хачу вярнуцца да класікі польскай рок-сцэны і прадставіць вашай увазе нялёгкую песню. Найперш раскажу коратка пра выканаўцаў – гэта гурт Closterkeller. Група была заснавана ў Варшаве ў 1988 годзе і вельмі хутка заваявала асаблівае месца на айчыннай рок-сцэне. Гэта адзін з найважнейшых калектываў, які прадстаўляе гатычны рок у Польшчы. З самага пачатку і да сённяшняга дня нязменнай вакалісткай і цэнтрам гурта застаецца Аня Артадокс (Anja Orthodox, сапраўднае прозвішча ) — са сваім моцным голасам і вялізнай харызмай, якія зрабілі яе адной з самых уплывовых жанчын у свеце польскай рок-музыкі.
Рэпертуар Closterkeller — гэта спалучэнне цяжкіх гітарных рыфаў і атмасфернага, часам змрочнага гучання. Крытыкі адзначаюць, што ў песнях групы можна пачуць элементы готыкі, року, металу, new wave, а нават электроннай музыкі. Асаблівую ролю адыгрываюць тэксты — яны насычаныя паэтычнымі вобразамі, гавораць пра каханне, духоўныя пошукі, змрок і надзею.
Closterkeller выпусціў адзінаццаць студыйных альбомаў. Сярод іх сапраўдныя культавыя дыскі, такія як Purple (1990), Violet (1993), Scarlet (1995), Graphite (1999) і Viridian, які пабачыў свет у 2017 годзе. Кожная пласцінка адрозніваецца ад папярэдняй, бо гурт пастаянна эксперыментуе і шукае новыя музычныя рашэнні.
Closterkeller вядомы і сваімі канцэртамі, якія ладзяцца з вялікім размахам. Гэта заўсёды моцная энергія, моцны вакал Ані Orthodox і незабыўная атмасфера, якая захапляе публіку. Гурт актыўна выступае як у Польшчы, так і за мяжой, выступаў на шматлікіх фестывалях і неаднаразова дзяліў сцэну з вядомымі еўрапейскімі і амерыканскімі выканаўцамі.
За амаль сорак гадоў існавання Closterkeller стаў сапраўднай легендай. Гэта калектыў, які ўмее аб’ядноўваць пакаленні слухачоў і паказвае, што рок-музыка можа быць не толькі гучнай і магутнай, але і насычанай глыбокім сэнсам.
А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні гурта Closterkeller, якая называецца «Улада» (Władza).
Kłamstwo uderza od tyłu,
Kłamstwo uderza z przodu.
Za mną plakat,
Przede mną wojna - koszmar głodu.
Uczą mnie nienawidzieć,
Kiedy patrzę w ten ekran,
Kiedy oczy zamykam,
Trafiam - znów do piekła!
Władza tak jak narkotyk.
Władza to wielka siła.
Rodzi miłość i lęk,
Czasami też zabija!
Obiecuje tak wiele,
W słowa prawdę owija,
Gdy uklękniesz - dłoń poda,
Lecz umie też zabijać!
Spijali mu słowa z ust,
Gdy nad nimi stał,
Na transparentach
I w oczach mieli - Jego twarz.
Ginęli jeden po drugim,
Tylko, by jemu służyć,
Piekło było na ziemi,
On stał na górze!
Władza tak jak narkotyk...
Хлусня б'е ззаду, хлусня б'е спераду. Плакат за мной, вайна перада мной — кашмар голаду. Яны вучаць мяне ненавідзець, калі я гляджу на гэты экран. Калі я заплюшчваю вочы, я апынаюся зноў у пекле!
Улада — як наркотык. Улада — вялікая сіла. Яна нараджае любоў і страх, часам яна таксама забівае! Яна так шмат абяцае, яна заварочвае праўду ў словы. Калі ты станеш на калені — яна працягне руку. Але таксама ведае, як забіваць!
Яны пілі яго словы, калі ён стаяў над імі. На іх транспарантах і ў вачах — яго твар. Яны гінулі адзін за адным, толькі каб служыць яму. Пекла было на зямлі, ён стаяў на вышыні!
Улада — як наркотык...
Песня была запісана пад канец 90-ых, але яна выдатна падыходзіць, каб апісаць вайну ва Украіне, куды расійскі дыктатар пасылае на верную смерць тысячы сваіх суграмадзян. За вар'яцкімі амбіцыямі гэтага чалавека хаваюцца пакуты мільёнаў.
Kłamstwo uderza z przodu, uderza od tyłu – хлусня б’е спераду, б’е ззаду. Звярніце ўвагу, што на польскай мове z przodu (спераду) і z tyłu (od tyłu - ззаду) пішуцца раздзельна.
Spijali mu słowa z ust – Яны пілі кожнае яго слова”. Гэтае польскае словазлучэнне ў перакладзе на беларускую азначае, што “яны ўважліва слухалі яго, з захапленнем слухалі яго словы”. Гэта метафарычны выраз, які падкрэслівае, як людзі зачараваныя словамі нейкага чалавека, што слухаюць яго з вялікай увагай, нібы прагна „здымаюць” іх проста з вуснаў.
Gdy uklękniesz - dłoń poda. Lecz umie też zabijać – калі ты станеш на калені, яна працягне далонь. Але ўмее таксама забіваць. У адным сказе ўтрымліваецца сутнасць дыктатарскай улады, якая не зносіць супраціву, а з літасцю ставіцца толькі да тых, хто ёй падпарадкоўваецца.
нг