Беларуская Служба

Гісторыя пра тое, як карункі з малой польскай вёскі трапілі на сусветныя подыумы Dior і Dolce & Gabbana (ФОТА)

26.09.2025 18:00
Унікальныя карункавыя вырабы, якія з’яўляюцца прыкладам лакальнай спадчыны, вырабляюцца ўручную народнымі майстрыцамі.
Аўдыё
  • Як гэта сталася, што традыцыйныя карункі з невялікай вёскі на поўдні Польшчы трапілі на сусветныя подыумы?
 i
Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў КанякавеЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Традыцыйныя карункі з невялікага мястэчка Канякаў у Сілезскіх Бяскідах выклікаюць зацікаўленне па ўсім свеце. Раней яны ўпрыгожвалі мясцовыя народныя касцюмы і дамы горцаў, сёння – вопратку сусветна вядомых куцюр'е, такіх як Christian Dior, Dolce & Gabbana, Comme des Garçons,(Kom de garsą) Магды Бутрым іг.д. Па канякаўскія вырабы ахвотна сягаюць таксама мясцовыя і міжнародныя мастакі, зоркі кіно і музыкі.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як гэта сталася, што народнае мастацтва з невялікай вёскі на поўдні Польшчы трапіла на сусветныя подыумы? Пра гэта вы даведаецеся ў нашым матэрыяле.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Традыцыйныя канякаўскія карункі перажылі розныя перыяды: узлёты і падзенні. Адным з цяжэйшых момантаў быў пачатак 1990-х гадоў, то бок закрыццё Цэнтральнага ўпраўлення народнай і мастацкай прамысловасці, інакш «Цэпэліі» (поль. Cepelia) – арганізацыі, галоўнай мэтай якой была падтрымка і продаж вырабаў народных майстроў, кажа заснавальніца і старшыня Фонда і Цэнтра канякаўскай карункі Люцына Лігоцка-Когут (Lucyna Ligocka-Kohut):

- Назіраўся спад продажаў і зацікаўлення карункамі і, агулам, моды на карункі. Жанчыны вязалі карункі, але рабілі гэта з адчуваннем, што гэта мала важнае. Самае горшае, што карункапляценне не перадавалася дзецям, бо і яны не хацелі вучыцца. І я думаю, што гэта быў самы цяжкі час.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«І тады каруначніца Малгажата Станашэк (Małgorzata Stanaszek) выдумала стрынгі, якія сталі такім хітом, што сюды (у Канякаў –рэд.) пачалі прыязджаць тэлеканалы з усяго свету. Між тым, разам са стрынгамі нанава пачалі прадавацца і іншыя вырабы – традыцыйныя сурвэткі і абрусы», – успамінае спадарыня Люцына:

- Сёння ўзнікае велізарная колькасць формаў, якая часта таксама дыктуецца кліентам. Каруначніцы выконваюць заказы і імкнуцца задаволіць патрэбы кліентаў. Мы ствараем ювелірныя вырабы, сукенкі, блузкі і вопратку ўсіх відаў. Упрыгожванні ўключаюць не толькі сурвэты і абрусы, але і прыгожыя вітражы, вытанчаныя «лаўцы сноў», а нават карціны. Піянеркай у гэтай галіне з’яўляецца Бэата Легерска, якая ў гэтым годзе атрымала прэмію Оскара Кольберга. Гэта адна з нашых самых выдатных каруначніцаў.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Стрынгі з Канякава прычыніліся да своеасаблівай рэвалюцыі ў карункапляценні, бо дзякуючы ім у мясцовых вырабах з’явіўся колер. Аднак з другога боку, выкананая з карункі бялізна ўспрынялася, як прафанацыя традыцыі. Адказам на гэта стаў першы канякаўскі рэкорд Гінэса:

- Першая рэкордныя сурвэта была створаная ў 2013 годзе, і гэта быў мой адказ на бум стрынгаў, бо я насамрэч падзяляю меркаванне часткі каруначніцаў, якія былі супраць стрынгаў, успрымаючы іх, як апаганьванне традыцыі канякаўскіх карунак. Замест таго, каб паказаць прыгажосць карунак, прыгажосць кампазіцыі, унікальнасць матываў і той факт, што жанчыны без мастацкай адукацыі ствараць такія шэдэўры, усё зводзілася да стрынгаў і бялізны.Такі спосаб прасоўвання карункі мне таксама не падабаўся. Таму я вырашыла, што, калі мы пабʼем рэкорд і зробім самую вялікую сурвэту ў свеце, то мы пакажам, што гэтыя традыцыя сурвэты сапраўды самыя каштоўныя для нас.

Цэнтр канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Спадарыня Люцына, па адукацыі этнограф і этнолаг, тады займалася карункамі ў мясцовым Культурным цэнтры: ладзіла выставы і паказы моды прысвечаныя карункам, далучылася да арганізацыі Дзён канякаўскай карункі. «Таму і мне сталі атаясамліваць з канякаўскімі карункамі», – кажа яна:

- Са мной звязаліся розныя ўстановы і кампаніі. У 2017 годзе электронны ліст напісала мне японская куцюрʼе, уладальніца брэнда Comme des Garçons Рэй Кавакубо. Яна заказала велізарную колькасць сурвэтак. На працягу шасці месяцаў 40 каруначніцаў зрабілі 270 белых, квадратных сурвэтак памерам 60x60 см і 70 чорных. Я адправіла іх у Японію, а Рэй Кавакубо стварыла з іх калекцыю і паказала яе на Тыдні моды ў Парыжы ў 2018 годзе. Такім чынам я ўвяла карункі ў высокую моду.

Цэнтр канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гэта стала пераломным момантам, узгадвае спадарыня Люцына:

- Я кінула працу ў культурным цэнтры, узяла з мужам крэдыт, купіла хату і стварыла там музей. Я назвала гэтае месца Цэнтр канякаўскай карункі. Адразу ж я стварыла таксама Школу канякаўскай карункі, каб яна служыла месцам для каруначніцаў з мэтай прасоўвання гэтага мастацтва і спадчыны. Яшчэ раней, у 2022 годзе, я таксама ўнесла канякаўскія карункі ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Як адзіныя ў Польшчы мы маем геаграфічнае ўказанне, прадастаўленае Патэнтным ведамствам, а кампанія Цэнтр канякаўскай карункі (Centrum Koronki Koniakowskiej- Koniakow Lace Center) мае свой таварны знак.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цяпер Цэнтр канякаўскай карункі – гэта адно з самых вядомых месцаў у Сілезіі, а нават у свеце. Пра гэта сведчыць факт, што сёлета ён быў намінаваны на ўзнагароду National Geographic «Цуд Польшчы»:

- У Цэнтры канякаўскай карункі мы праводзіцца майстар-класы, сустрэчы і выставы. Адным з найбуйнейшых праектаў, які да гэтага часу рэалізаваў фонд, была выстава на EXPO-2020 у Дубаі. У ім бралі ўдзел 150 каруначніцаў, якія стварылі больш за 10 000 розных невялікіх сурвэтак, якія раздаваліся гасцям. Мы падрыхтавалі 50 метровых абрусаў, якія паказваліся ў польскім павільёне; калекцыю з 20 сукенак, распрацаваных Бэатай Войдай. Мы пабілі тады чарговы польскі рэкорд – гаворка ідзе пра сурветку, якая была на 32 сантыметры большай за першую, таксама рэкордную. Зараз мы рыхтуем выставу ў Осацы. Сілезская турыстычная арганізацыя будзе там прадстаўляць нашу спадчыну. У мінулым годзе я арганізавала выставы ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Каліфорніі, Лос-Анджэлесе, Лас-Вегасе, Арызоне і Феніксе. Гэта вельмі шырокае міжнароднае супрацоўніцтва. Мы ствараем калекцыі для такіх вядомых куцюрʼе, як Christian Dior, Dolce & Gabbana, Magda Butrym і іншых, якія заказваюць у нас часткі або цэлыя калекцыі.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя таго, спадарыня Люцына падарожнічае па свеце з выставамі карункі і лекцыямі пра яе. Усё ж, як яна падкрэслівае, найбольшым выклікам быў «першы крок», то бок само адкрыццё Цэнтра канякаўскай карункі:

- Гэта была найбольшая рызыка, але я справілася. Цяпер я працаўладкоўваю на штаце чатыры асобы, супрацоўнічаю з буйной групай каруначніцаў - 250 жанчынаў, прадаю іхныя вырабы. Я таксама ажыццявіла прафесію карыначніцы. Ажыццявіла, бо хоць такая прафесія знаходзілася ў спісе прафесій, то яна на практыцы афіцыйна не выконвалася. Між іншым, дзякуючы маім намаганням, з’явілася пасада каруначніцы. Напрыклад, у мясцовай прафесійнай школе практычныя заняткі вядзе каруначніца. Я лічу гэта сваім вялікім поспехам.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Маштаб працы і адказнасць велізарныя. «У прынцыпе, для сваіх каруначніцаў я не толькі менеджар, але таксама псіхолаг і сяброўка, якая падтрымлівае іх у гадзіну сумненняў», – кажа заснавальніца Фонду і Цэнтра канякаўскай карункі. Дарэчы, гэта не здзіўляе, бо сусветна вядомыя прозвішчы могуць выклікаць сумневы і падарваць упэўненасць у сабе:

- Пры стварэнні калекцыі я супрацоўнічаю з вялікай колькасцю каруначніцаў. Для канякаўскіх карунак характэрна адсутнасць гатовых узораў і шаблонаў – кожная каруначніца прыдумляе свае ўласныя ўзоры і кампазіцыі. Між тым, часта ў калекцыях куцюрʼе хочуць, каб мы зрабілі прататып, напрыклад, адной блузкі, а потым скапіявалі яе. Маштабнае капіраванне вельмі складанае, бо, калі нам трэба зрабіць, напрыклад, 50 блузак у месяц, то іх павінны зрабіць 50 каруначніцаў – кожная па адной. Каб яны былі ідэнтычнымі – гэта практычна немагчыма. Таму мне таксама даводзіцца тлумачыць кліентам, што ўзор будзе захаваны ў пэўнай ступені, але ён ніколі не будзе «адзін у адзін», бо ў кожнай каруначніцы «іншая рука». Гэта таксама выклік для мяне. Я клапачуся пра тое, каб каруначніцы не працавалі ў стрэсе, а кліенты таксама павінны разумець, што на нашыя карункавыя вырабы трэба чакаць даўжэйшы час. Мы не ствараем калекцыю за тыдзень, ці за месяц. Гэта трэба вырашаць, як мінімум, за год, нават за два гады наперад, каб усё ўдасканаліць, распрацаваць, карэктаваць. Замежныя дамы моды гэта разумеюць, таму супрацоўніцтва з імі выклікае менш стрэсу. У Польшчы мы, магчыма, яшчэ не цалкам разумеем гэты працэс, што стварэнне калекцый патрабуе часу.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Зараз мая самая вялікая мара – большая сядзіба для Цэнтра канякаўскай карункі. Тут не хапае месца ні для Музея канякаўскай карункі, ні для школы, ні для крамы, якая мае велізарны патэнцыял. Мы супрацоўнічаем з усім светам, але ў маленькай краме можам прадставіць выключна частку асартыменту. Гэта, безумоўна, мая мара», – кажа спадарыня Люцына:

- Акрамя працы з дамамі моды, мы супрацоўнічаем таксама з мастакамі, напрыклад, з пісьменнікамі, такімі як Гжэгаж Каздэпкэ (Grzegorz Kasdepke), які напісаў дэтэктыўна-прыгодніцкі раман для дзяцей («Koronkowa robota. Czyli wzór na kryminalną historię») Мы супрацоўнічаем з кінарэжысёрамі, якім пазычаем свае вырабы. Супрацоўнічаем з выдатнай польскай мастачкай NeSpoon, якая часта ў сваіх фрэсках, інсталяцыях і кераміцы працуе з карункай. Дарэчы на будынку нашага цэнтра ў Канякаве можна паглядзець ейную фрэску. Нядаўна мы стваралі ружовую сукенку на фестываль песні ў Сопаце для вядомай польскай вакалісткі Доды. Нашыя вырабы купляюць дачка вядомай рэстаратаркі Магды Геслер, Лара, а таксама музыка Эдыта Голец з гурта «Golec uOrkiestra». Мы прынялі ўдзел у рэкламнай кампаніі мадэлі красовак Adidas, якую распрацаваў вядомы польскі рэпер Mata. Мы можам пахваліцца таксама дзвюма вокладкамі часопіса пра моду Vogue, на якіх можна было пабачыць карункі з Канякава: у мінулым годзе, у чэрвені вокладку Vogue упрыгожвала карунка, якая ўвайшла ў Польскую кнігу рэкордаў, а ў кастрычніку Vogue Mexico прадставіў камбінезон з нашых карункаў пад брэндам Магды Бутрым, які прэзентавала акторка Эва Мэндэс.

- распавяла заснавальніца і старшыня Фонда і Цэнтра канякаўская карунка ў Канякаве Люцына Лігоцка-Когут (Lucyna Ligocka-Kohut).

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

А мы нагадваем, што тры разы ў год Цэнтр канякаўскай карункі арганізоўвае майстар-класы: «Выхадныя з карункамі». Гэта чатырохдзённы 18-гадзінны курс. У Цэнтры канякаўскай карункі працуе таксама Музей канякаўскай карункі і крама з багатым асартыментам вырабаў мясцовых каруначніц.

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр i Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net


Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У маленькай вёсцы ў Сілезскіх Бяскідах вязанне кручком стала ладам жыцця. Вяжуць не толькі жанчыны (ФОТА)

05.09.2025 17:01
Больш пра ўнікальную мясцовую традыцыю, унесеную ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, мы можам даведацца ў музеі карунак у Канякаве.

Як жылі і чым займаліся бяскідскія горцы? Адказу на гэтае пытанне пашукаем у Бяскідскім музеі ў Вісле (ФОТА)

18.09.2025 15:32
Гэта месца, якога б не існавала, калі б не настойлівасць і адданасць мясцовага настаўніка і актывіста Яна Паджорскага.