19 верасня на Дзень абароны Гродна 1939 года ў беластоцкім Цэнтры Заменгофа адбылася прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна».
Яшчэ ў Беларусі Руслан Кулевіч займаўся зборам успамінаў гродзенцаў. Раней выйшлі дзве ягоныя кнігі: «Гісторыі з Гарадзянскіх вуліц» і «Горад адзін, успаміны розныя».
— Гэта сапраўды апошнія людзі, якіх можна запісаць, якія памятаюць тыя гады, і, на жаль, ужо ніхто не зробіць такой працы. Я не паспяваў гэта ў Гродна зрабіць, а зараз, тут, у эміграцыі, я запісваў рэпатрыянтаў, якія з’ехалі пасля Другой сусветнай вайны.
Падрыхтоўка трэцяй кнігі ў серыі расцягнулася на пяць гадоў, распавёў Кулевіч.
— Калі на першую кнігу я рыхтаваў успаміны два гады, на другую – адзін год, то трэцяя, з-за эміграцыю, расцягнулася значна даўжэй. Я планаваў яшчэ ў 2020 годзе выпусціць яе, тады была гатовая палова кнігі. Працягваў працу і ў 2021 годзе збіраў успаміны рэпатрыянтаў. Так усё зацягнулася, але лічу, што гэта толькі робіць кнігу яшчэ больш цікавайцікавейшай: розныя гісторыі, новыя фотаздымкі, новыя меркаванні людзей, чаму там была абарона Гродна, чаму людзі не выйшлі і гэтак далей.
Для гродзенцаў кніга будзе даступная ў PDF-версіі на сайце Kamunikat.org, як і першыя дзве кнігі, бо немагчыма даслаць папяровыя асобнікі ў Гродна.
Плануецца, што кніга «Апошнія сведкі Гродна» выйдзе таксама на польскай мове.
З Русланам Кулевічам гутарыў Яраслаў Іванюк