Breakout — польскі гурт, які выконваў музыку ў стылі блюз і рок. Групу заснаваў Тадэвуш Налепа ў 1968 годзе. Калектыў стаў прадаўжальнікам ранейшага праекта музыканта — гурта Blackout. Breakout існаваў 13 гадоў і запісаў 10 альбомаў, якія лічацца класікай польскага блюзу і рок-музыкі.
Гурт праславіўся хітамі «Kiedy byłem małym chłopcem», «Modlitwa», «Poszłabym za tobą» і іншымі, а характэрны сталь вакалісткі Міры Кубасіньскай стаў адметнай рысай іх гучання. Музыка Breakout адзначалася глыбокімі тэкстамі і цікавай музыкай, якая моцна вылучалася на фоне той эпохі.
Заснавальніка гурта Тадэвуша Налепу часам называюць «айцом польскага блюзу». Нарадзіўся ў 1943 годзе, атрымаў музычную адукацыю ў Жэшуве і вельмі рана паказаў сябе на сцэне — ва ўзросце 20 гадоў выступіў і быў адзначаны на Фестывалі маладых талентаў.
Як было ўжо сказана, Налепа стварыў гурт Blackout, а некалькімі гадамі пазней — легендарны Breakout. З 80-х гадоў актыўна выступаў сольна, супрацоўнічаў з вядомымі артыстамі, у тым ліку з гуртом Dżem, і выдаў шэраг уплывовых кружэлак. Выступаў да апошніх гадоў жыцця. Памёр у 2007 годзе пасля працяглай хваробы і спачывае на Павонзкоўскіх могілках у Варшаве.
У Жэшуве і іншых гарадах Польшчы ягоная памяць ушанавана помнікамі, памятнымі знакамі і фестывалямі — у тым ліку Breakout Days. Музыка Тадэуша Налепы і сёння ўплывае на польскую сцэну і застаецца сімвалам сапраўднага блюзу.
У склад гурта Breakout уваходзіла таксама Міра Кубасіньска. Яе моцны, харызматычны голас стаў адметнай рысай гурта і вызначыў яго стыль у канцы 1960-х і 1970-ыя гады. Кубасіньска выступала таксама ў гурце Blackout і ў іншых музычных праектах. Пасля распаду Breakout яе кар’ера пайшла пакрысе на спад. Памерла ў 2005 годзе, пакінуўшы пасля сябе трывалую музычную спадчыну і статус аднаго з найлепшых жаночых рок-вакалаў у Польшчы.
А я прапаную кампазіцыю ў выкуаннані гурта Breakout, якая называецца «Za siódmą górą» (За сёмай гарой).
Splątała ścieżki nocy mgła
Jak znajdę Ciebie w tej mgle ?
Gdy Ty zakrywasz swoje oczy
Co są jak gwiazdy dwie
Most zerwał rzeki ostry nurt
Przepłynę, przejdę ją w bród
Nie każ mi czekać aż ją skuje
Następnej zimy lód
Rośnie do nieba wielki las
Ukryłaś się w lesie tym
I chcesz bym czekał aż go wytną
Albo go puszczą w dym
Choć między nami jezior toń
Zasłony deszczu i śnieg
Przejdę do Ciebie, miła moja
Przez siedem gór, siedem rzek
Начны туман заблытаў сцежкі. Як я знайду цябе ў гэтым тумане? Калі ты заплюшчыш вочы. Што такое дзве зоркі? Мост сарвала хуткая плынь ракі. Я пераплыву яе, я перайду яе ўброд. Не прымушай мяне чакаць, пакуль яна замерзне.
Наступнай зімой вялікі лес вырасце да неба. Ты схавалася ў гэтым лесе. І ты хочаш, каб я чакаў, пакуль яго не ссякуць. Ці не падпаляць. Нават калі азёры глыбокія паміж намі, заслоны дажджу і снегу. Я прайду да цябе, мая любоў. Праз сем гор, сем рэк.
Цяжка не закахацца ў мужчыну, які спявае сваёй каханай такія песні. Дарэчы, вакалісты гурта Міра Кубасіньска і Тадэвуш Налепа былі сужонствам. Яны былі разам каля 15 гадоў, у іх нарадзіўся сын, але пазней рассталіся. І, адпаведна, іх прафесійныя сцяжынкі таксама разышліся.
Gdy Ty zakrywasz swoje oczy – калі ты засланяеш свае вочы. Калі паляк заплюшчвае вочы, ён кажа zamknąć oczy, а тут гаворка ідзе хутчэй пра тое, што хтосьці засланяе вочы чымсьці – у прамым сэнсе, скажам, засланіць вочы рукамі, або пераносным значэнні, калі не хоча чагосьці бачыць.
Most zerwał rzeki ostry nurt – мост сарвала хуткая плынь ракі. Nurt rzeki – гэта цячэнне або плынь ракі. Выраз nurt можна ўжываць таксама ў пераносным значэнні, скажам, можа быць nurt w literaturze – гэта канкрэтная тэндэнцыя ў літаратуры нейкай эпохі.
Ostry nurt - гэта рэзкае (моцнае, хуткае) цячэнне ракі або плынь ракі, часам небяспечная.
Nie każ mi czekać aż ją skuje lód – па-польску kazać азначае не “гаварыць”, як на беларускай мове, а загадваць, вельмі настойліва прасіць, а нават прымушайць кагосьці нешта рабіць або не рабіць. Nie każ mi czekać — не прымушай мяне чакаць.
Przejdę do Ciebie, miła moja, przez siedem gór, siedem rzek – звярніце ўвагу на розніцу паміж дзеясловамі przejść i przyjść – гэта аналагі беларускага “прайсці” і “прыйсці”.
нг