Беларуская Служба

Выйшаў першы альбом гурта «Касары»

26.11.2025 12:24
Цяпер ён ёсць на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.
Аўдыё
  • Выйшаў першы альбом гурта «Касары»
Гурт «Касары»фота: Польскае радыё

Сяржук Доўгушаў піша ў ФБ, што на гэтых мужчынскіх песнях фарміраваўся гурт «Касары»: «Яны сталі нам вельмі блізкімі ад самага пачатку – з першых заняткаў, з навучання, з нараджэння калектыва. Таму задача была простая: запісаць альбом максімальна шчыра і па жывому, без прыўкрас і эфектаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энергію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыццё гэтым спрадвечным песням».

Прэзентацыя альбома і вялікі канцэрт гурта «Касары» адбудуцца 30 лістапада ў Варшаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры