Беларуская Служба

Гледачы атрымалі магутныя эмоцыі ад пастаноўкі, прысвечанай бежанству пачаткаў 20-га стагоддзя

22.12.2025 13:43
У межах праекту цягам мінаючага года ладзіліся выставы, майстар-класы і сустрэчы, прысвечаныя падзеі, якая мела месца 110 гадоў таму.
Аўдыё
  .
Спектакль пра бежанства.Фота: Рафал Андрасюк

«Бежанства 1915. Гісторыі дзетак з Нараўкі». Прэм’ера спектаклю пад такім загалоўкам адбылася ўчора ў Нараўцы ў Падляшскім ваяводстве. Пастаноўку зрабіла прафесійная акторка Яанна Троц, а выканалі вучні мясцовай пачатковай школы.

Гэта частка большага праекту Аб’яднання «Трапінка». У яго межах цягам мінаючага года ладзіліся выставы, майстар-класы і сустрэчы, прысвечаныя падзеі, якая мела месца 110 гадоў таму. Тады царскія ўлады змусілі тры мільёны людзей пакінуць заходнія губерніі Расійскай імперыі. Кожны трэці ўцякач не перажыў бежанства. На спектаклі пабываў Рафал Андрасюк.

Слухайце далучаны гукавы файл

Спектакль пра бежанства. Спектакль пра бежанства.
Спектакль пра бежанства. Спектакль пра бежанства.
«Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі». «Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі».
«Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі». «Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі».
«Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі». «Бежанства 1915, Гісторыі дзетак з Нараўкі».
«Бежанства 1915. Гісторыі дзетак з Нараўкі». «Бежанства 1915. Гісторыі дзетак з Нараўкі».