Пра канцы снежня мэтр беларускай рок-музыкі Лявон Вольскі зладзіў калядны акустычны міні-тур па Польшчы. Музыка пабываў у 5 гарадах. 7 снежня адбыўся канцэрт у Познані, 11-га ва Уроцлаве, 12-га ў Кракаве, 19 у Беластоку, распавядае арганізатарка канцэртаў беларускай музыкі ды фестываляю «Грай» Іна Сянкевіч.
— Калядныя канцэрты мы праводзім традыцыйны не першы год, у мінулым годзе мы рабілі вялікі электрычны канцэрт толькі ў Варшаве, а цяпер вырашылі падарыць свята беларусам у буйных гарадах Польшчы.
Завяршальны канцэрт прайшоў з аншлагам 20 снежня ў польскай сталіцы. У праграме выступу прагучалі творы з залатой класыкі НРМ, Народнага альбома, Крамбамбулі, а таксама кранальныя святочныя песні. Больш падрабязна пра ідэю турнэ ды праграму выступаў распавёў Лявон Вольскі.
— Ідэя акустычных нарадзілася ў далёкім 1998-м годзе, тады мы з гуртом НРМ вырашылі зрабіць серыю такіх канцэртаў. Плюс да свайго рэпертуару, мы гралі некаторыя песні з Народнага альбому і такія, што пасуюць да акустычнага выканання. Сёння будзе тое самае, гэта калядны тур, ён больш камерны, тут ёсць дыялог, можна пажартаваць, пасмяяцца, паплакаць.
Акустычны фармат дае больш блізкі кантакт з гледачамі ды ўтульную атмасферу, дадае Іна Сянкевіч.
— Калядныя канцэрты такія хатнія ды ўтульныя, песні больш спакойныя, у тым ліку калядныя. Атмасфера ўтульная на акустычных канцэртах, можна паразмаўляць з гледачамі, ёсць больш блізкі кантакт.
Сюрпрызам вечара стаў сумесная песня з вызваленым нядаўна палітвязням Максімам Знакам «Лятучы Галандзец». Публіцы вельмі спадабаўся камеральны фармат канцэртаў з дыялогам з песняром і магчымасцю паспяваць улюбёныя хіты. Прысутныя ахвотна далучаліся да музыкаў і падтрымлівалі іх спевам. Песні Лявона Вольскага добра знаёмыя, кажа Юля.
— Мы былі ў Беларусі на яго канцэртах, вельмі любі і шануем нашага артыста. Гэта нешта неверагоднае, як заўсёды.
За тым, каб паспяваць па-беларуску на канцэрт завітала Вольга.
— Я прыйшла ў пошуках каляднага настрою і сустрэчы з беларусамі, беларускімі песнямі, творчасцю Лявона Вольскага, якую я люблю яшчэ з часоў НРМ. Увогуле, хочацца цудаў, тут камерная абстаноўка, не так шмат людзей, файны фармат. Яшчэ я люблю спяваць і ведаю шмат песень НРМ і Лявона Вольскага.
У кожнага ёсць свае ўлюбёныя песні, але найчасцей на біс просяць вядомыя хіты, тлумачыць Іна Сянкевіч.
— Беларусы вельмі актыўныя, падпяваюць, ахвотна выходзяць на сцэну, каб спяваць. У кожнага ёсць свае любімыя песні, але, канешне, на канец канцэрту шмат хто чакае хіты, як «Тры чарапахі» ці «Госці, госці».
Прысутныя казалі, што ішлі на канцэрт за добрым настроем. У Варшаве Лявону Вольскаму ўдалося яго стварыць! Дарэчы, стаўленне публікі крыху адрознівалася ў залежнасці ад таго, у якім горадзе прахадзіў канцэрт, заўважыў Лявон Вольскі.
— На наш погляд беларусы выбіраюць той горад, які ім пасуе энергетычна. Напрыклад, кракаўская публіка вельмі моцна адрозніваецца ад познаньскай. У Кракаве больш агнявыя людзі, а ў Познані больш нардычныя.
Арганізатары рэкламавалі турне, як магчымасць падарыць сабе і блізкім запамінальны вечар! Беларусы адклікнуліся, пра што сведчыць той факт, што ўсе квіткі на канцэрт былі прададзеныя.
Юры Ліхтаровіч