Беларуская Служба

Гісторык царквы: Нашы манастыры і цэрквы, страціўшы дакументальныя сведчанні, былі вымушаны самі ствараць сваю гісторыю

30.12.2025 17:30
Гісторык, прафесар Антон Міронавіч шмат гадоў даследуе гісторыю Праваслаўнай царквы і яе ролю ў духоўным і культурным жыцці беларускіх земляў.
Аўдыё
  • Гісторык царквы Нашы манастыры і цэрквы, страціўшы дакументальныя сведчанні, былі вымушаны самі ствараць сваю гісторыю
.
Праф. Антон Мірановічфота: Katedra Teologii Prawosławnej

У гэтым годзе выйшлі дзве яго кнігі пра манастыры і цэрквы ў Вільні і наагул пра манастырскую духоўнасць у Вялікім Княстве Літоўскім.

Падрыхтоўка дзвюх настолькі змястоўных кніг, бяручы пад увагу тое, што ў Беларусь цяпер не надта можна паехаць, каб даследаваць дакументы ў архівах, – гэта вельмі складаная і карпатлівая праца. Колькі часу заняла падрыхтоўка гэтых дзвюх кніг?

Антон Міронавіч: Перш за ўсё трэба сказаць, што я тут правяраю адну такую тэзу, якая даволі папулярная і ў польскай, і ў літоўскай гістарыяграфіі, але сустракаецца таксама і ў беларускай. Гэта тэза паказвае гісторыю нашых манастырскіх цэнтраў і царквы ад пачатку да сённяшняга часу праз прызму дакументаў, якія былі створаны ў XVIII–XIX стагоддзях пераважна ўніяцкім асяроддзем.

Я тут паказваю, напрыклад, Пачаёў, Жыровічы, Лешчынскі манастыр, Кобрынскія манастыры і іншыя цэнтры. У XVIII стагоддзі была даволі папулярная практыка, калі ў праваслаўныя манастыры заходзілі ўніяты і прадстаўнікі іншых канфесій, якія хацелі скарыстацца не толькі архівамі, але і багаццямі гэтых манастыроў. Яны забіралі не грошы і не каштоўнасці, а менавіта дакументы.

А без дакументаў, як вядома, нельга ні жыць, ні дзейнічаць. У выніку нашы манастыры і цэрквы, страціўшы дакументальныя сведчанні, былі вымушаны самі ствараць сваю гісторыю. У XVIII–XIX стагоддзях з’явілася шмат розных апрацовак, якімі мы доўгі час карысталіся як нібыта самымі старажытнымі крыніцамі.

Поўная размова з гісторыкам - у далучаным нукавым файле.

Яраслаў Іванюк

слухайце аўдыё