Беларуская Служба

Беларускі Пэн пра канфіскацыю рукапісаў палітвязняў: Гэта сістэматычная палітыка культурнага прыгнёту

04.03.2026 11:50
Беларускі Пэн апублікаваў заяву, у якой звяртае ўвагу на практыку сістэматычнай канфіскацыі і знішчэння рукапісаў палітычных зняволеных у Беларусі.
Беларускі ПЭН выступіў з заявай аб сістэматычным канфіскаванні і знікненні аўтарскіх рукапісаў.

«Гэтая практыка накіраваная не толькі на пазбаўленне людзей слова, але і на разбурэнне іх чалавечай і культурнай ідэнтычнасці, знішчэнне інтэлектуальнай і культурнай спадчыны, што ствараецца нават ва ўмовах ізаляцыі. Знішчаючы рукапісы, дзяржава імкнецца пазбавіць аўтараў магчымасці расказаць пра свой час і захаваць сувязь з грамадствам, а таксама сцерці сведчанні эпохі і права грамадства на памяць. Беларускі ПЭН разглядае гэтыя дзеянні як форму культурнага і псіхалагічнага гвалту», — адзначаецца ў заяве.

Гэтыя парушэнні правоў чалавека, нормаў міжнароднага і нацыянальнага права — сістэматычная практыка па мэтанакіраванаму задушэнню чалавечай годнасці і спроба сцерці галасы тых, хто адважыўся думаць і ствараць насуперак рэпрэсіям, адзначае Беларусі ПЭН.

ПЭН апісвае выпадкі Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Аляксея Гайшуна, Міколы Дзядка, Максіма Знака, Ігара Карнея, Уладзіміра Лабковіча, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты.

Адзначаецца, што гэтыя дзеянні не з’яўляюцца ізаляванымі інцыдэнтамі. Яны ўтвараюць сістэматычную палітыку культурнага прыгнёту і маюць прыкметы культурнай цэнзуры і наўмыснага культурнага знішчэння, накіраванага на пазбаўленне палітычных зняволеных слова, памяці, здольнасці сведчыць пра перажытае і магчымасці асэнсоўваць рэчаіснасць праз творчасць, піша Беларускі ПЭН.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры