Беларуская Служба

Фільм пра вялікае каханне, якое ператвараецца ў кашмар, узнагароджаны Польскай кінаакадэміяй (ФОТА)

10.03.2026 17:00
«Дом добры» Войцеха Смажоўскага развянчае міф пра тое, што гвалт закранае толькі дысфункцыянальныя групы.
Аўдыё
  • «Дом добры» Войцеха Смажоўскага развянчае міф пра тое, што гвалт закранае толькі дысфункцыянальныя групы
    28-      2026,   9         .
Фота пераможцаў пасля завяршэння 28-й цырымоніі ўручэння Польскай кінапрэміі «Арлы 2026», якая адбылася 9 верасня ў Польскім тэатры імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве.PAP/Albert Zawada

У Варшаве былі ўручаныя «Арлы» — узнагароды Польскай кінаакадэміі. Безумоўным пераможцам сёлетняга конкурсу стаў фільм «Дом добры» («Dom dobry»), які атрымаў найбольшую колькасць узнагарод — агулам пяць статуэтак. Фільм засяроджваецца на псіхалагічным і фізічным гвалце, паказваючы, як цяжка ахвярам вырвацца з таксічнага асяроддзя, асабліва, калі злачынец успрымаецца іншымі як прыстойны чалавек.

Фільм Войцеха Смажоўскага «Дом добры» быў намінаваны ў 13 катэгорыях, а канчаткова адзначаны ў пяці: «Лепшы фільм», «Лепшы рэжысёр», «Лепшая галоўная жаночая роля», «Лепшая галоўная мужчынская роля» і «Лепшая музыка».

Войцех Смажоўскі. PAP/Albert Zawada Войцех Смажоўскі. PAP/Albert Zawada

Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагародаў Войцех Смажоўскі (Wojciech Smarzowski) сказаў, што для яго самае галоўнае — не статуэткі, а ўплыў, які фільм аказаў на гледачоў:

— Узнагароды ніколі не былі для мяне найважнейшыя. Публіка — гэта люстэрка, у якім мы адлюстроўваемся. Важная рэакцыя на фільм, якая была бачная таксама пасля паказаў на сустрэчах з гледачамі.

Рэжысёр падкрэсліў, што ён усведамляе, што «Дом добры» — гэта незвычайны фільм:

— У мяне было такое адчуванне, што мы зрабілі важны фільм. Хачу сказаць, што адзін фактар — гэта людзі, а другі — час. Часам спатрэбіцца і дзесяцігоддзе, каб зразумець, ці фільм добры ці не. А часам фільм не абавязкова каштоўны ў мастацкім плане, але ён кране людзей, бо гэта такі момант у іхным жыцці. Падсумоўваючы, не заўсёды вырашае якасць, але адпаведны момант або тэма.

«Дом добры» Войцеха Смаржоўскага — гэта жахлівая сацыяльная драма з 2025 года, якая даследуе механізмы хатняга гвалту. Гвалту, які пераўтварае першапачаткова ідылічныя адносіны галоўных герояў — Гоські і Гжэсека ў сапраўдны кашмар.

Фільм закранае такія праблемы як маніпуляцыя, ізаляцыя і фізічны гвалт, аспрэчваючы стэрэатыпы пра ідэальныя, заможныя сем'і, у якіх, як аказваецца, часта разгортваюцца сапраўдныя драмы.

Агата Туркат. PAP/Albert Zawada Агата Туркат. PAP/Albert Zawada

Агата Туркат і Тамаш Шухардт, якія згулялі галоўныя ролі ў фільме Войцеха Смажоўскага, атрымалі «Арлы» для лепшай актрысы і актора. Агата Туркат (Agata Turkot) прысвяціла сваю ўзнагароду ўсім жанчынам, якія перажываюць гвалт:

- У мяне такое ўражанне, што ўзнагарода для маёй гераіні – Госкі, гэта на самой справе ўзнагарода для ўсіх іншых падобных жанчын у рэальным жыцці. Я прысвячаю гэтую ўзнагароду ўсім жанчынам, якія перажываюць такое пекла. Адначасова жадаю ўсім, каб у будучыні ў нашай краіне згаданы фільм стаў выключна нерэальным міфам.

Тамаш Шухардт. PAP/Albert Zawada Тамаш Шухардт. PAP/Albert Zawada

Пасля цырымоніі ўзнагароджання Тамаш Шухардт (Tomasz Schuchardt) падкрэсліў, што «Дом добры» – гэта фільм з важнай місіяй:

- Гэтая місія заключана ў ягоным сцэнары. Яна зводзілася да таго, што фільм павінен знайсці водгук у людзей, якія зведалі гвалт. Большасць сцэнаў – гэта сапраўдныя гісторыі жанчынаў. Таму, з пашаны для іх, мы былі зацікаўлены ў тым, каб паказаць іхную сапраўднасць.

Выкарыстаныя рэжысёрам рэальныя гісторыі робіць фільм вельмі кранальным, спрыяюць дыскусіі пра маўчанне навакольных і бездапаможнасць ахвяраў, а таксама развянчаюць міф пра тое, што гвалт закранае толькі дысфункцыянальныя групы.

Рэжысёр Мацей Сабяшчанскі (злева) і акцёр Філіп Вількамірскі. PAP/Albert Zawada Рэжысёр Мацей Сабяшчанскі (злева) і акцёр Філіп Вількамірскі. PAP/Albert Zawada

Нагадваем, за «Арла» ў катэгорыі «Лепшы фільм» змагаліся таксама «Франц Кафка» Агнешкі Холанд, «У кватэры на вуліцы Добрай няма прывідаў» (Nie ma duchów w mieszkaniu na Dobrej) Эмі Бухвальд, «Брат» Мацея Сабяшчанскага – усе па 10 намінацый і фільм «Міністранты» Пятра Дамалеўскага намінаваны ў дзевяці катэгорыях.

Сама намінацыя – гэта ўжо ўзнагарода, лічыць рэжысёр фільма «Брат» Мацей Сабяшчаньскі (Maciej Sobieszczański):

- Я цалкам не спадзяваўся. Гэта мой першы фільм. Сама намінацыя – гэта ўжо гонар і я вельмі ўдзячны, за тое, што нехта мяне заўважыў і высока ацаніў мае намаганні ды працу.

Крыстына Янда Крыстына Янда. PAP/Albert Zawada

У сваю чаргу выдатная акторка Крыстына Янда (Krystyna Janda) атрымала ўзнагароду «За дасягненні ўсяго жыцця». Падчас цырымоніі яна пераконвала, што мастацтва гэта для яе ўсё:

- Дазвольце мне паўтарыць словы вялікай Марыі Калас, якую я іграла ў тэатры: «Жыццё без мастацтва не мае сэнсу, не мае сэнсу».

Узнагароду за найлепшую жаночую ролю другога плана атрымала Караліна Ржэпа за ролю ў фільме «Няма прывідаў у кватэры на вуліцы Добрай».

Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Анджэй Канопка за ролю ў фільме «LARP. Каханне, тролі і іншыя квэсты»

Дарыюш Яблоньскі і Альгерд Лукашэвіч. PAP/Albert Zawada Дарыюш Яблоньскі і Альгерд Лукашэвіч. PAP/Albert Zawada

Старшыня Польскай кінаакадэміі Дарыюш Яблоньскі (Dariusz Jabłoński) падкрэсліў, што ўручэнне ўзнагародаў – гэта кульмінацыя мінулагодніх дасягненняў польскіх кінематаграфістаў:

- Калі мы прадстаўляем фільмы-кандыдатаў, то гэта вынік нашай працы, таго, што мы зрабілі за год. На цырымоніі мы ўзнагароджваем тых, хто нас сапраўды захапіў.

Сёлета Польская кінапрэмія «Арлы» была ўручаная ў 28-ы раз. Узнагарода прысуджаецца штогадова ў 12 намінацыях. Упершыню яна была ўручаная ў 1999 годзе.

IAR/аз

У Варшаве пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя году Анджэя Вайды

04.03.2026 10:29
Рашэннем Сената 2026 год быў абвешчаны Годам Анджэя Вайды ў гонар стагоддзя з дня нараджэння рэжысёра і дзясятай гадавіны яго смерці.