Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: артысты ў апазіцыі да мяшчан

24.04.2026 13:15
Песня, у аснову якой быў пакладзены верш Казімежа Пшэрвы-Тэтмаера. 
  -,  -  ,    .
Партрэт Казімежа Пшэрвы-Тэтмаера, аўтар - Леон Вычулкоўскі, Нацыянальны музей у Варшаве.Domena publiczna/CC0

На гэты раз у нас прагучыць песня ў выкананні дуэта, а яе словы — гэта верш вядомага польскага паэта. Некалькі слоў пра выканаўцаў. Кшыштаф Залеўскі (Krzysztof Zalewski) — спявак, кампазітар і музыкант, які грае на розных інструментах. Шырокай публіцы стаў вядомы ў 2002 годзе, калі перамог у тэлешоў Idol. Спачатку выконваў рок-музыку, але з часам яго стыль ішоў больш у бок альтэрнатыўнага попу і электроннай музыкі.

Пераломным у яго кар’еры стаў альбом Złoto (2016), які прынёс яму шырокую папулярнасць і прызнанне крытыкаў. Залеўскі вядомы сваёй інтэнсіўнай канцэртнай дзейнасцю і сацыяльнай актыўнасцю — ён удзельнічае ў дабрачынных акцыях і грамадскіх музычных праектах.

У сваю чаргу, Sanah (сапраўднае імя Зузанна Грабоўска – Zuzanna Grabowska) — адна з самых папулярных польскіх спявачак маладога пакалення. Нарадзілася ў 1997 годзе ў Варшаве. Скончыла музычную школу, вывучала ігру на скрыпцы. Славу заваявала дзякуючы хіту «Szampan” (Шампанскае) у 2020 годзе. Яе дэбютны альбом «Królowa dram” (Каралева драма) стаў вялікім камерцыйным поспехам.

Стыль Sanah — гэта спалучэнне поп-музыкі, індзі і альтэрнатывы з эмацыйнымі і асабістымі тэкстамі. Яна выкарыстоўвае творы паэтаў — між іншым, Адама Міцкевіча (Adam Mickiewicz), Віславы Шымборскай (Wisława Szymborska), а ў нас прагучыць кампазіцыя, у якой за аснову ўзяты верш Казімежа Пшэрвы-Тэтмаера (Kazimierz Przerwa-Tetmajer). Называецца песня “Eviva l'arte!” (Хай жыве мастацтва!).

Eviva l'arte!

Człowiek zginąć musi
Cóż, kto pieniędzy nie ma, jest pariasem
Nędza porywa za gardło i dusi
Zginąć, to zginąć, jak pies, a tymczasem

Eviva l'arte! Niechaj pasie brzuchy

Nędzny filistrów naród! My artyści
My, którym często na chleb braknie suchy
My, do jesiennych tak podobni liści

Choć życie nasze splunięcia niewarte

Eviva l'arte! Eviva l'arte!
I tak wykrzykniem, gdy wszystko nic warte
Eviva l'arte! Eviva l'arte!
Eviva l'arte!

Eviva l'arte! Duma naszym bogiem

Sława nam słońcem, nam, królom bez ziemi
Możemy z głodu skonać gdzieś pod progiem
Ale jak orły z skrzydły złamanemi

Eviva l'arte! W piersiach naszych płoną

Ognie przez Boga samego włożone
Więc patrzym na tłum z głową podniesioną
Laurów za złotą nie damy koronę

Choć życie nasze splunięcia niewarte

Eviva l'arte! Eviva l'arte!
I tak wykrzykniem, gdy wszystko nic warte
Eviva l'arte! Eviva l'arte!

Więc naprzód! Cóż jest prócz sławy, co warte?

Eviva l'arte! Eviva l'arte!
I chociaż życie nasze nic warte
Eviva l'arte! Eviva l'arte!..

Eviva l'arte! Чалавеку прыходзіцца загінуць. Што ж, той, у каго няма грошай, — ізгой. Беднасць хапае за горла і душыць. Загінуць, значыць, як сабака, а тым часам. Жыве мастацтва, хай пасуць свае жываты. Жалкая нацыя мяшчан! Мы - мастакі, мы, якім часта не хапае на сухі хлеб, мы падобныя на восеньскае лісце.

Хоць наша жыццё не вартае, каб сплюнуць. Жыве мастацтва! І так мы будзем крычаць, калі ўсё нічога не варта. Eviva l'arte! Eviva l'arte! Гонар — наш бог. Слава нам — сонца, нам, каралям без зямлі. Мы можам памерці з голаду дзесьці пад парогам. Але, як арлы са зламанымі крыламі.

Жыве мастацтва! У нашых грудзях гараць агні, закладзеныя самім Богам. Таму я гляджу на натоўп з высока ўзнятай галавой. Мы не аддамо лаўры за залатую карону. Так наперад! Што варта, акрамя славы?! Хай жыве мастацтва! І хоць нашы жыцці нічога не вартыя, Эвіва л'артэ!..

Eviva l'arte! Значыць на італьянскай мове “Хай жыве мастацтва!” або проста “Жыве мастацтва!”. У гэтай кампазіцыі загаловак, які гучыць таксама ў прыпеве, не перакладаецца на польскую мову. А па-польску гэта было б „Niech żyje sztuka!”. Прадстаўнікі мастацтва прадстаўленыя як хтосьці, у каго няма грошай, з-за гэтага яны адуваюць сябе ізгоямі, але аддзяляюць сябе ад вялікай часткі грамадства, ад тых, хто жыве толькі матэрыяльнымі патрэбамі (у вершы такія людзі pasą brzuchy – пасуць жываты. Ёсць таксама на польскай мове выраз pasibrzuch — той, хто pasie brzuch, інакш — багацей, якога нічога не цікавіць, акрамя грошай.

А вось бедны мастак, артыст адчувае, што ён parias — «недатыкальны». Першапачатковае значэнне — гэта чалавек, які належыць да адной з ніжэйшых каст Індыі, лічыцца нячыстым. У Індыі гэта прадстаўнік самай нізкай сацыяльнай групы. А ў пераносным значэнні — ізгой, якога не прымаюць у грамадстве.

Мастакам, якія бываюць парыясамі (ізгоямі), аўтар супрацьставіць кагосьці, хто на польскай мове называецца filister — гэта чалавек з абмежаванымі поглядамі, кансерватыўны, які не цікавіцца культурай, мастацтвам ці інтэлектуальным жыццём. Гэта негатыўная характарыстыка — пра таго, хто мысліць стэрэатыпна, засяроджаны толькі на матэрыяльных або штодзённых справах. Я пераклала выразам “мяшчанін”. Праўда, калісьці гэты выраз, які паходзіць з нямецкай мовы, не меў негатыўнай канатацыі, ён проста значыў кагосьці, хто не з’яўляецца студэнтам.

Jak orły z skrzydły złamanemi — тут назоўнік skrzydły (крылы) выступае ў творным склоне, але аўтар ужывае яго састарэлую форму. Сучасная форма - skrzydłami. Таксама старапольская форма зламанымі — złamanemi. Цяпер сказалі б złamanymi. Чарговы прыклад — wykrzykniem (ускрыкнем). Сучасная, правільная форма — wykrzykniemy.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы