Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня, у якой вядуць душэўны дыялог дзве жанчыны

26.06.2026 15:46
Песня пра шчырасць і пра тое, што не варта затойваць злосць і крыўду на іншых людзей.
Krystyna Giżowska i Blue Sounds z koncertem w cyklu Scena Szpilmana - Jedynka Live
Krystyna Giżowska i Blue Sounds z koncertem w cyklu "Scena Szpilmana - Jedynka Live"Cezary Piwowarski/Polskie Radio

Крыстына Гіжоўска (Krystyna Giżowska ) — адна з самых вядомых польскіх выканаўцаў эстраднай музыкі, якая заваявала папулярнасць у 1970–1980-х гадах. Яна нарадзілася ў лістападзе 1954 года ў Валбжыху і пачала сольную кар'еру пасля поспеху на фестывалі ў Сочы ў 1976 годзе. Спявачка стала лаўрэаткай многіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў, у тым ліку атрымала Гран-пры Міжнароднага фестывалю песні ў Сопаце.

Крыстына Гіжоўска – самы вядомы голас нашага часу – так напісана пра легендарную польскую спявачку на яе афіцыйным вэб-сайце. І сёння я хачу прадставіць вашай увазе кампазіцыю ў яе выкананні, але не сольным, а з іншай пясняркай і яе гуртом.

Чатыры гады таму гурт Blue Sounds пачаў супрацоўнічаць з Гіжоўскай. Гэта быў інтэнсіўны перыяд сумесных выступаў і стварэння новых кампазіцый. У выніку Крыстына запісала з Яаннай Каркошкай (Joanna Karkoszka) з калектыву Blue Sounds сінгл пад загалоўкам «Otwieram się» (Я адкрываюся).

У інфармацыі пра сінгл адзначаецца, што песня «Otwieram się» — гэта вынік доўгай, інтымнай размовы паміж дзвюма жанчынамі. Такія размовы адбываюцца штодня ў кожным кутку свету, калі людзі адкрываюць сваю душу іншаму чалавеку, здымаюць з сябе цяжар, які яны насілі глыбока ў сваіх сэрцах, часам амаль усё сваё жыццё.

«Мы спадзяёмся, што гэтая песня дапаможа ўсім тым, хто яшчэ не пазбавіўся ад непатрэбнага цяжару. Няхай яна прынясе вам палёгку і дапаможа вам дараваць іншым, а таксама сабе», - жадаюць аўтары кампазіцыі.

Już wiem, że za krótki wieczór jest

By nasycić sobą się
Nocy nie starczy też
Otwierasz się, powierzasz tajemnice swe
Zbyt długo sama, sama dźwigałaś je
Niech chwila tа oczyści wreszcie cię
Odpuszczam wszystko ci, żyj wreszcie tak jak chcesz
Odpuszczam wszystko ci, od dziś już nie masz win

Otwieram się i już nie boję się

Wszystko wylewa się, spokój ogarnia mnie
I wolna ta, niczym piękny ptak
Znów lecieć chcę, gdzie oczy poniosą mnie
I cisza ta, oczyszcza wreszcie mnie
Odpuszczam wszystko ci, znów żyję tak jak chcę
Odpuszczam wszystko ci, znów wolna, znów wolna czuję się

Już wiemy, że za krótki wieczór jest

By nasycić sobą się
Nocy nie starczy też
Otwierasz się, powierzasz tajemnice swe
Zbyt długo sama, sama dźwigałaś je
Niech chwila ta oczyści i wreszcie cię
Odpuszczam wszystko ci, znów żyję tak jak chcę
Odpuszczam wszystko ci, od dziś już nie mam win

Я ўжо ведаю, што вечар занадта кароткі, каб доўга цешыцца тваёй прысутнасцю. Ночы таксама не хопіць. Ты адкрываешся, давяраеш свае сакрэты. Занадта доўга ты была адна, ты несла іх сама. Няхай гэты момант нарэшце ачысціць цябе, я дарую табе ўсё, нарэшце жыві так, як ты хочаш. Я дарую табе ўсё, ад сённяшняга дня ў цябе больш няма віны.

Я адкрываюся і больш не баюся, усё выліваецца, спакой ахоплівае мяне. Я вольная, як прыгожая птушка. Я хачу зноў ляцець, куды толькі захачу. І гэтая цішыня нарэшце ачышчае мяне. Я дарую табе ўсё, я зноў жыву так, як хачу... Я дарую табе, ад сённяшняга дня ў мяне больш няма грахоў...

Вось такая прыгожая кампазіцыя пра шчырасць паміж дзвюма жанчынамі, але на іх месцы маглі б быць і двое мужчын, а таксама асобы рознага полу.

Песня пра шчырасць і пра тое, што не варта затойваць злосць і крыўду на іншых людзей. Лепш адкрыта казаць, што нам баліць, бо часта бывае, што хтосьці нават не здагадваецца, што стаў крыніцай нейкіх непрыемных перажыванняў ці нават крыўды іншага чалавека. І можа пра гэта не даведацца, калі яму шчыра не сказаць праўду. Але неабходна пры гэтым быць вельмі асцярожным і дыпламатычным, паколькі такая праўда можа быць балючай.

Але пяройдзем да разгляду тэксту кампазіцыі. Za krótki wieczór jest – вечар надта кароткі або занадта кароткі. Часціца «za» у дадзеным выпадку ўзмацняе значэнне прыметніка і азначае «занадта» або «празмерна». Прыклад:

Wiersz jest za krótki — Гэты верш занадта кароткі.

А вось прыназоўнік «za» выкарыстоўваецца ў польскай мове ў такіх жа сітуацыях, як і ў беларускай. Напрыклад:

Za domem stoi samochód — За домам стаіць машына.

Powierzasz tajemnice swe — Давяраеш свае таямніцы, свае сакрэты.

Sama dźwigałaś je — Ты сама іх несла. Дзеяслоў dźwigać азначае “несці нейкі вялікі цяжар” гэта можа азначаць цяжар як у прамым, так і пераносным значэнні.

Odpuszczam wszystko ci — гэты сказ перш за ўсё прыводзіць на думку споведзь у святара, скажам, у каталіцкім касцёле, які пад канец споведзі кажа менавіта такія словы «odpuszczam ci winy» — я дарую твае грахі. Слова «odpuszczać» можа мець таксама і значэнне, ідэнтычнае з беларускім «адпускаць».

нг