Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

27.07.2026 15:06
Дакументальная карціна «Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакументаліста з Баранавічаў Андрэя Куцілы трапіла на Венецыянскі кінафестываль — адзін з найпрэстыжнейшых кінафестываляў свету.
Венецыянскі кінафестываль — адзін з найпрэстыжнейшых кінафестываляў свету.

Праца над гэтай поўнаметражнай дакументальнай стужкай працягвалася больш за пяць гадоў. Яна распавядае пра тонкую, але трывалую сувязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — пра тое, як гэта сувязь трымаецца праз лісты. Стужка створана міжнароднай камандай Польшчы, Германіі і Літвы.

Сам рэжысёр Андрэй Куціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках выказаў падзяку арганізатарам кінафоруму і ўсім, хто дапамагаў у стварэнні стужкі.

— Мы глыбока ўдзячныя адборачнай камісіі Венецыянскага кінафестывалю за тое, што яны далі нашаму фільму найлепшае магчымае месца для сусветнай прэм'еры! Шчырая падзяка нашым мужным героям і кожнаму чалавеку ды кожнай арганізацыі, якія спрычыніліся да гэтага праекта за апошнія пяць гадоў, дапамагаючы данесці гісторыі беларусаў з маўклівай краіны да міжнароднай аўдыторыі,  напісаў Куціла.

«Лісты» стануць першым дакументальным фільмам ад аўтара з незалежнай Беларусі, паказаным на гэтай пляцоўцы.

Андрэй Куціла  вядомы беларускі дакументаліст, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Сярод яго вядомых прац  фільмы Summa, «Калі кветкі не маўчаць». Ён зʼяўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных і нацыянальных кінафорумаў.

Пасля выбараў 2020 года рэжысёр жыве і працуе ў польскім горадзе Лодзь.

НН/ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры